Мінска-Магілёўская архідыяцэзія: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Правілы арфаграфіі 2008., перанесена: папа → Папа з дапамогай AWB
Тэг: Ручны адкат
др →‎top: афармленне, перанесена: {{Значэнні2|тып=артыкул → {{Пра з дапамогай AWB
Радок 1: Радок 1:
{{Значэнні2|тып=артыкул|Мінска-Магілёўская мітраполія|[[Дыяцэзія|архідыяцэзію]] [[Рымска-Каталіцкая Царква|Рымска-Каталіцкай Царквы]] ў [[Беларусь|Беларусі]]|аднайменную царкоўную правінцыю, якая ўтвараецца гэтай архідыяцэзіяй разам з яе [[суфраган]]нымі дыяцэзіямі}}
{{Пра|[[Дыяцэзія|архідыяцэзію]] [[Рымска-Каталіцкая Царква|Рымска-Каталіцкай Царквы]] ў [[Беларусь|Беларусі]]|аднайменную царкоўную правінцыю, якая ўтвараецца гэтай архідыяцэзіяй разам з яе [[суфраган]]нымі дыяцэзіямі|Мінска-Магілёўская мітраполія}}
{{Каталіцкая дыяцэзія
{{Каталіцкая дыяцэзія
| беларуская назва = Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
| беларуская назва = Мінска-Магілёўская архідыяцэзія

Версія ад 22:55, 3 кастрычніка 2021

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
лац.: Archidioecesis Minscensis Latinorum-Mohiloviensis Latinorum
Рымскі абрад
Галоўны горад Мінск
Краіна  Беларусь
Дата заснавання 13 красавіка 1991
Кафедральны сабор Архікафедральны касцёл Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Мітраполія Мінска-Магілёўская
Парафій 122
Іерарх Казімір Велікаселец — апостальскі адміністратар
Плошча дыяцэзіі 69 800 км²
Насельніцтва дыяцэзіі 4 800 000 чал.
Колькасць каталікоў 610 000
Доля каталікоў 13 %
Афіцыйны сайт bistummainz.de/bistum/in…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія — каталіцкая архідыяцэзія ў Беларусі. Утворана 13 красавіка 1991 года аб’яднаннем Мінскай і Магілёўскай архідыяцэзій. Займае тэрыторыю Мінскай і Магілёўскай абласцей (першапачаткова — таксама і Віцебскай, на тэрыторыі якой у 1999 была ўтворана асобная Віцебская дыяцэзія), уваходзіць у склад Мінска-Магілёўскай мітраполіі.

Гісторыя

Архікафедральны касцёл Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі

Першым Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім быў прызначаны Казімір Свёнтак. З 1999 года да 2003 год дапаможным біскупам архідыяцэзіі быў Кірыл Клімовіч, у снежні 2004 года на гэту пасаду быў пастаўлены Антоній Дзям’янка.

14 чэрвеня 2006 года Папа Бенедыкт XVI прыняў прашэнне кардынала Свёнтка аб вызваленні ад кіраўніцтва архідыяцэзіяй і прызначыў Антонія Дзям’янку апостальскім адміністратарам.

21 верасня 2007 года Папа Бенедыкт XVI прызначыў архібіскупам Мінска-Магілёўскім Тадэвуша Кандрусевіча. З дня яго кананічнага ўступлення на пасаду (10 лістапада таго ж года) да 2012 года Антоній Дзям’янка з’яўляўся Генеральным вікарыем архідыяцэзіі.

3 студзеня 2021 года Архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сышоў у адстаўку, Папа Францыск прызначыў апостальскім адміністратарам Казіміра Велікасельца.

Дэканаты

г. Мінск і Мінскі раён

Навучальныя ўстановы

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі