Мастурбацыя: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др робат Дадаем: mr:हस्तमैथुन |
др The file Image:Caucasian_man_masturbating.jpg has been removed, as it has been deleted by commons:User:TheDJ: ''Commons is not an amateur porn site''. ''Translate me!'' |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
[[Выява:Caucasian man masturbating.jpg|thumb|Мастурбацыя]] |
|||
{{вызнч|1=Мастурбацыя}}, {{вызн2|1=ананізм}} ([[лацінская мова|лац]]. manus — pyкa + stupro — паганіць) — форма задавальнення індывідам палавой цягі шляхам раздражнення ўласных [[эрагенныя зоны|эрагенных зон]] або эрагенных зон партнёра (так званая ўзаемная мастурбацыя, пры якой партнёры стымулююць адзін аднаго — {{вызн2|1=пецінг}}). У навукова-папулярнай літаратуры і публіцыстыцы таксама сустракаецца назва {{вызн2|1=ананізм}}, ад імя па постаці з [[Стары Запавет|Старога Запавету]] [[Анан]]а, або {{вызн2|1=рукаблудства}}. |
{{вызнч|1=Мастурбацыя}}, {{вызн2|1=ананізм}} ([[лацінская мова|лац]]. manus — pyкa + stupro — паганіць) — форма задавальнення індывідам палавой цягі шляхам раздражнення ўласных [[эрагенныя зоны|эрагенных зон]] або эрагенных зон партнёра (так званая ўзаемная мастурбацыя, пры якой партнёры стымулююць адзін аднаго — {{вызн2|1=пецінг}}). У навукова-папулярнай літаратуры і публіцыстыцы таксама сустракаецца назва {{вызн2|1=ананізм}}, ад імя па постаці з [[Стары Запавет|Старога Запавету]] [[Анан]]а, або {{вызн2|1=рукаблудства}}. |
||
Версія ад 16:18, 6 мая 2010
Шаблон:Вызнч, Шаблон:Вызн2 (лац. manus — pyкa + stupro — паганіць) — форма задавальнення індывідам палавой цягі шляхам раздражнення ўласных эрагенных зон або эрагенных зон партнёра (так званая ўзаемная мастурбацыя, пры якой партнёры стымулююць адзін аднаго — Шаблон:Вызн2). У навукова-папулярнай літаратуры і публіцыстыцы таксама сустракаецца назва Шаблон:Вызн2, ад імя па постаці з Старога Запавету Анана, або Шаблон:Вызн2.
Адэпты традыцыйных рэлігій упэўненыя, што мастурбацыя грахоўная. Апроч рэлігійных забарон, існуюць шырока распаўсюджаныя, але без фактычных падстаў, забабоны адносна выкліканых мастурбацыяй глыбокіх паталагічных зменаў у арганізме або росце валасоў на далонях.
У асноўным мастурбацыя звязаная з раздражненнем так званых безумоўных эрагенных зон, да якіх адносяць геніталіі. Пры гэтым адрозніваюць генітальную і анальную формы мастурбацыі.
У мужчын генітальная мастурбацыя звычайна робіцца зваротна-паступальнымі рухамі рукі, якая ахоплівае пеніс, пры гэтым іншай рукой можа адбывацца ласканне яечкаў, пахвіны, унутранай паверхні сцёгнаў, ягадзіц або саскоў грудзей і іншых другасных эрагенных зон.
У жанчын генітальная мастурбацыя робіцца звычайна шляхам стымуляцыі клітара (пальцам, вадзяным струмянём, электрамасажорам, сцісканнем сцёгнаў) і/або шляхам стымуляцыі палавых губ і ўваходу ў похву альбо сценак і дна похвы і вобласці вонкавай адтуліны шыйкі маткі (уводзячы палец альбо іншы прадмет). Пры гэтым іншая рука можна лашчыць грудзі, жывот, унутраную паверхню сцёгнаў, пахвіну, ягадзіцы і іншых другасных эрагенных зон.
Анальная мастурбацыя ажыццяўляецца ў абодвух палоў шляхам ласак анальнай адтуліны і заднепраходнага каналу, уводзячы ў прамую кішку палец альбо іншыя прадметы, вадкасці і газы. Пры гэтым індывід можа адначасова лашчыць другасныя эрагенныя зоны.
Анальная і генітальная мастурбацыі могуць ажыццяўляцца адначасова.
Да мастурбацыі адносіцца таксама аральная стымуляцыя ўласных геніталій (аўтафеляцыя ў мужчын і аўтакунілінгус у жанчын). Сустракаецца даволі рэдка з прычыны таго, што фізічна складана ажыццяўляюцца.
З пункта гледжання сучаснай медыцыны, мастурбацыя не з'яўляецца адхіленнем ад нормы ні ў падлеткаў, ні ў дарослых людзей.
Як сведчыць беларускі фальклор, на падлеткавую мастурбацыю як на сродак зняцця сексуальнай напругі у традыцыйнай супольнасці практычна не звярталі вялікай увагі:
- Дазволь, матушка, жаніцца.
- Дазволь узяць каго хачу;
- Не дазволіш мне жаніцца -
- Колам печ разварачу.
Варта адзначыць некалькі пунктаў, па якіх мастурбацыя аказвае станоўчы ўплыў.
- Баланс гарманальнага фону ў мужчын;
- Паніжэнне занепакоенасці сексуальнымі праблемамі;
- Паніжэнне апанаванасці сексуальнымі фантазіямі;
- Паляпшэнне кровазабеспячэння ў органах малога таза;
- Антыстрэсавая разрадка нервовай сістэмы;
- Паляпшэнне працы і ўмацаванне апорна-рухальнага апарату; (асабліва паяснічных аддзелаў хрыбетніка);
- Прафілактыка прастатыту.