Адрон

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Адрон[1] (ад стар.-грэч.: ἁδρός — моцны, цяжкі) — клас элементарных часціц, якія ўдзельнічаюць у моцным узаемадзеянні. Да адронаў належаць мезоны, барыёны і ўсе рэзанансы. Моцнае ўзаемадзеянне адрознівае адроны ад лептонаў і фатонаў, для якіх характэрны толькі слабыя і электрамагнітныя ўзаемадзеянні. Што тычыцца класіфікацыі адронаў, то агульнапрынятай лічыцца класіфікацыя на падставе ўнітарнай сіметрыі, паводле якой адроны аб’ядноўваюцца ў групы (унітарныя мультыплеты). Унітарная сіметрыя прывяла да гіпотэзы пра існаванне больш фундаментальных часціц — кваркаў, з якіх у некаторым сэнсе і пабудаваны адроны.

У апошні час былі выяўленыя так званыя экзатычныя адроны, якія таксама моцна ўзаемадзейнічаюць, але не ўкладваюцца ў рамкі кварк-антыкваркавае ці трохкваркавай класіфікацыі адронаў. Некаторыя адроны пакуль проста падазраюцца ў экзатычнасці.

Экзатычныя адроны падзяляюцца на:

Тэрмін «адрон» прапанаваны савецкім фізікам Л. Б. Окунем у 1962 годзе[2].

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці са Слоўнікам іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.1, С.30
  2. Okun, L. B. (1962). "The Theory of Weak Interaction". Proceedings of 1962 International Conference on High-Energy Physics at CERN, p. 845.