Гравітон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гравіто́нгіпатэтычная бязмасавая элементарная часціца — пераносчык гравітацыйнага ўзаемадзеяння без электрычнага зараду. Павінен мець спін 2 і два магчымыя напрамкамі палярызацыі.

Гіпотэза аб існаванні гравітонаў з'явілася дзякуючы поспеху квантавай тэорыі поля (асабліва Стандартнай мадэлі) у мадэляванні паводзін астатніх фундаментальных узаемадзеянняў з дапамогай падобных часціц: фатоны ў электрамагнітным узаемадзеянні, глюоны ў моцным узаемадзеянні, W± і Z-базоны ў слабым узаемадзеянні. Прытрымліваючыся гэтай аналогіі — за гравітацыйнае ўзаемадзеянне таксама можа адказваць нейкая элементарная часціца.

Шэраг фізікаў аспрэчвае саму гіпотэзу пра існаванне гравітона як безгрунтоўную[1]. Напрыклад, калі гравітоны існуюць, то яны павінны выпраменьвацца чорнымі дзіркамі, што, верагодна, супярэчыць Агульнай тэорыі адноснасці.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Белрад, Брайан. Что не так с гравитонами? // American Chronicle, 26 января 2008.