Антынейтрон
| сімвал | |
|---|---|
| маса | 939,565346(23) МэВ |
| антычасціца | нейтрон (n) |
| статыстыка | ферміён |
| група | адрон (барыён, N-барыён, нуклон) |
| узаемадзеянне |
моцнае, cлабае, электрамагнітнае і гравітацыйнае |
| квантавыя лікі | |
| электрычны зарад | 0 |
| спін | 1/2 |
| ізатапічны спін | 1/2 |
| барыённы лік | -1 |
| дзіўнасць | 0 |
| чароўнасць | 0 |
| Іншыя ўласцівасці і звесткі | |
| час жыцця | 885,7(8) с |
| каналы распаду | |
| састаў часціцы | |
Антынейтрон — антычасціца ў адносінах да нейтрона. Як і нейтрон, антынейтрон мае нулявы электрычны зарад. Маса антынейтрона роўная масе нейтрона, а магнітныя моманты іх аднолькавыя па велічыні, але процілеглыя па знаку.
Антынейтрон адкрыты ў 1956 годзе ў пратон-пратонных сутыкненнях на паскаральніку Беватрон ў лабараторыі LBNL Б. Коркам, Г. Ламбертсанам, О. Пічоні і В. Венцэлем. Сутыкаючыся з ядрамі мішэні, антыпратон можа аддаць свой адмоўны зарад аднаму з пратонаў ядра (або набыць ад яго дадатны). Пры гэтым утворыцца пара нейтрон-антынейтрон. Пацвярджэннем утварэння антынейтрона з'яўляецца наступная анігіляцыя яго з нейтронам ці пратонам іншага ядра. Сам антынейтрон не пакідае следу (напрыклад, у фотаграфічных эмульсіях), аднак пры анігіляцыі ўзнікае некалькі зараджаных часціц, сляды якіх выходзяць з адной кропкі.