Акім Міхайлавіч Шаўчэнка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Акім Міхайлавіч Шаўчэнка
Фатаграфія
Дата нараджэння: 28 лістапада 1902(1902-11-28)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 1980
Месца смерці:
Грамадзянства:
Род дзейнасці: мастак
Месца працы:
Жанр: партрэт, пейзаж, нацюрморт
Вучоба:
Стыль: сацрэалізм
Вядомыя працы: «Плытагоны»
«Вячэрні Мінск»
Уплыў: Сяргей Герасімаў, Аляксандр Дрэвін, Давід Штэрэнберг
Уплыў на: Міхаіл Савіцкі, Май Данцыг, Георгій Паплаўскі, Віктар Грамыка, Васіль Шаранговіч, Уладзімір Рубцоў
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы


Акім Міхайлавіч Шаўчэнка (нар. 1902, в. Карма, Гомельскага павета, Магілёўскай губерні — пам. 1980, Мінск), беларускі савецкі мастак-жывапісец, выбітны каларыст, прадстаўнік сацрэалізму. Жыў і працаваў у Гомелі і Мінску [1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Карэнны беларус, нарадзіўся ў мястэчку Карма Добрушскага павета Магілёўскай губерні. Скончыўшы ў 15 гадоў мясцовую школу, паступіў вучыцца ў настаўніцкую семінарыю ў Гомелі. Паралельна займаўся ў студыі выяўленчага мастацтва ў мастака-акварэліста і графіка Сяргея Іванавіча Грамыкі, выпускніка Кіеўскага мастацкага вучылішча, вучня вядомага ўкраінскага педагога Фёдара Крычэўскага. Увосень 1920 стаў наведваць мастацкую студыю імя Міхаіла Урубеля ў Клубе чыгуначнікаў. Выкладаў там мастак Афанасій Сцяпанавіч Сазонаў, а адным з вучняў быў будучы вядомы беларускі жывапісец Георгій Ніскі. У 1921 годзе паступіў у Гомельскае педагагічнае вучылішча. Усвядоміўшы, што асноўным прызначэннем з'яўляецца выяўленчае мастацтва, з'ехаў вучыцца ў Маскву, у УМАТЭМАЙС, а затым у ленінградскі Інстытут пралетарскага выяўленчага мастацтва. Выкладчыкамі яго былі Сяргей Герасімаў, Аляксандр Дрэвін, Давід Штэрэнберг.

З'яўляўся ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, быў узнагароджаны ордэнамі за баявыя заслугі. Пасля вайны 12 гадоў выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы імя А. К. Глебава, якое адкрылася ў 1947 годзе. Вучнямі яго былі вядомыя ў Беларусі мастакі: Міхаіл Андрэевіч Савіцкі, Май Вольфавіч Данцыг, Георгій Георгіевіч Паплаўскі, Віктар Аляксандравіч Грамыка , Васіль Пятровіч Шаранговіч, Леанід Дударэнка і іншыя[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Плытагоны. 1932
«Белпошта», 2002 год

Імя Акіма Шаўчэнкі ў свой час было «на слыху» сярод беларускай мастацкай грамадскасці. Прымаў удзел у многіх рэспубліканскіх і ўсесаюзных мастацкіх выставах. Быў аўтарам цыкла фігуратыўных палотнаў пра Янку Купалу і Якуба Коласа, шэрагу партрэтаў сучаснікаў, пейзажаў, нацюрмортаў. Яго твор «Плытагоны», напісаны ў 1932 годзе, быў прызнаны адным з лепшых сярод прадстаўленых у рамках Першай Дэкады беларускага мастацтва і літаратуры ў Маскве ў 1940 годзе. Творчая спадчына мастака уайшла ў «залаты фонд» беларускага выяўленчага мастацтва і зараз захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Вядомыя творы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Вяжуць снапы»
  • «Тынкоўшчыцы»
  • «На торфараспрацоўках»
  • «Лес — будоўлям»
  • «Горад абнаўляецца»
  • «У саўгасе “Брылёва”»
  • «У Дзень Перамогі»
  • «Вячэрні Мінск»
  • «Аб гераічным мінулым»

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 2002 годзе, да 100-годдзя з дня нараджэння мастака, РУП «Белпошта» выпусціла памятны канверт з партрэтам Акіма Шаўчэнкі на фоне яго твора «Плытагоны» (1932). Мастак канверта - Г. Долбік. Тыраж - 98900 асобнікаў[3].

Зноскі