Алег Анатолевіч Стральчонак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Алег Анатолевіч Стральчонак
Дата нараджэння 18 кастрычніка 1947(1947-10-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 сакавіка 2010(2010-03-05) (62 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік
Месца працы
Альма-матар

Алег Анатолевіч Стральчонак (18 кастрычніка 1947, Кобрын, Брэсцкая вобласць — 5 сакавіка 2010) — беларускі вучоны ў галіне біяарганічнай хіміі і біяхіміі гармонаў. Акадэмік НАН РБ (з 1994).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1970 годзе скончыў Беларускі дзяржуніверсітэт. З 1970 па 1973 гады праходзіў падрыхтоўку ў мэтавай аспірантуры Інстытута арганічнай хіміі імя М. Д. Зялінскага АН СССР. У 1973 годзе быў накіраваны на працу ў аддзел біяарганічнай хіміі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі АН БССР. Пасля пераўтварэння аддзела ў Інстытут біяарганічнай хіміі ў 1974 годзе Алег Анатолевіч працягнуў працу ў Інстытуце.

З 1988 г. па 2000 г. Стральчонак з'яўляўся дырэктарам Інстытута біяарганічнай хіміі. У 2000—2010 гг. працаваў у Швецыі, у фармацэўтычнай фірме «Oasmia».

Пад яго кіраўніцтвам 10 чалавек абаранілі кандыдацкія дысертацыі. Ім апублікавана каля 170 навуковых прац, у тым ліку каля 40 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходствы. Шматграннай і актыўнай была грамадская дзейнасць Стральчонка. Ён удзельнічаў у рабоце Камітэта па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі, Рэспубліканскага навуковага савета па праблемах прагназавання навукова-тэхнічнага прагрэсу пры камісіі Кабінета Міністраў РБ, уваходзіў у склад рэдкалегіі часопіса «Весці НАН Беларусі», серыя «Хімічныя навукі».

Выбраныя навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Роль стероидсвязывающих гликопротеинов крови человека в передаче гормонального сигнала в клетке // Физиологический журнал СССР им. И. М. Сеченова. 1990. Т.76, № 9.
  • Specific steroid-binding glycoproteins of human blood plasma: novel data on their structure and function // J. Steroid Biochem. 1990. Vol.35, № 5.
  • О ранее неизвестном свойстве нормального иммуноглобулина М человека — способности специфически связывать тиреоидные гормоны // Доклады АН Беларуси. 1992. Т.36. № 3-4.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).