Перайсці да зместу

Алег Леанідавіч Алкаеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алег Леанідавіч Алкаеў
Дата нараджэння 11 снежня 1952(1952-12-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 верасня 2022(2022-09-20)[1] (69 гадоў)
Месца смерці
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алег Леанідавіч Алкаеў (11 снежня 1952, Ленінск-Кузнецкі, РСФСР — 20 верасня 2022, Берлін, Германія) — былы начальнік СІЗА № 1 (Мінск), аўтар кнігі «Расстрэльная каманда».

Мае сярэднюю спецыяльную і вышэйшую адукацыю, палкоўнік унутранай службы. Больш за 30 гадоў прапрацаваў у пенітэнцыярнай сістэме СССР, Казахстана, а з пачатку 1990-х гадоў — Беларусі.

Са снежня 1996 года па май 2001 года Алкаеў быў начальнікам Следчага ізалятара № 1 Камітэта выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь у Мінску. На гэтай пасадзе ён кіраваў камандай, якая выконвае смяротныя прысуды (паводле яго сведчанняў, за гэты перыяд было расстраляна 134 зняволеных)[2]. Адной з яго галоўных задач (акрамя непасрэдна арганізацыі работы расстрэльнай каманды) была канспірацыя і забеспячэнне адпаведным легендаваннем супрацоўнікаў, якія знаходзіліся пад пільным кантролем і якім было забаронена апавядаць каму б там ні было пра асаблівасці сваёй працы.

У 2001 годзе Алкаеў выступіў з выкрыццямі па справе аб выкраданні і меркаваным забойстве вядомых беларускіх палітыкаў. Згодна з яго заявамі, у 1999 годзе па распараджэнні тагачаснага міністра ўнутраных спраў Юрыя Сівакова ён азнаёміў камандзіра САХРа Дзмітрыя Паўлічэнку з працэдурай прывядзення смяротнага прысуду ў выкананне. У тым жа годзе Алкаеў двойчы па асабістым указанні міністра выдаваў спецыяльны пісталет ПБ-9, прызначаны для прывядзення ў выкананне смяротных прысудаў; пазней, супаставіўшы даты, ён выказаў здагадку, што з гэтага пісталета былі забітыя Юрый Захаранка, Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі. Калі яму стала відавочна, што праваахоўныя органы не маюць намер распачаць неабходныя меры для расследавання, ён апублікаваў у апазіцыйным друку інтэрв’ю і дакументы[3].

У дзень выхаду газет з гэтымі матэрыяламі Алкаеў пакінуў Мінск, некаторы час жыў у Маскве, а затым выехаў да сваякоў у Германію і з 25 ліпеня 2001 года жыве ў Берліне[4]. У 2002 годзе ён атрымаў палітычны прытулак у Германіі[5]. У 2006 годзе выдадзена кніга Алкаева «Расстрэльная каманда»[6] (выд. «Беларускі Партызан», 2006. — 288 стар. — ISBN 5-91114-003-9). У анатацыі кнігі гаворыцца:

Яго <Алкаева> адкрыты аповед пра турэмны побыт, правілы і парадкі раскрывае многія таямніцы гэтага закрытага свету. Шакавальныя падрабязнасці прывядзення ў выкананне смяротных прысудаў — першы сучасны дакумент аб працэдуры пакарання.

У студзені 2021 года была апублікавана размова Вадзіма Зайцава, тагачаснага старшыні КДБ, з двума людзьмі ад 11 красавіка 2012 года, дзе гаворка вялася сярод іншага і пра арганізацыю забойства пісьменніка і былога начальніка СІЗА-1 у Мінску Алкаева[7].

Зноскі

Інтэрв’ю, кніга