Перайсці да зместу

Алег Яўгенавіч Белавенцаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алег Яўгенавіч Белавенцаў
Сцяг Паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Паўночна-Каўказскай федэральнай акрузе Сцяг
28 ліпеня 2016 — 26 чэрвеня 2018
Прэзідэнт Уладзімір Пуцін
Папярэднік Сяргей Мелікаў
Пераемнік Аляксандр Матоўнікаў
Сцяг Паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Крымскай федэральнай акрузе Сцяг
21 сакавіка 2014 — 28 ліпеня 2016
Прэзідэнт Уладзімір Пуцін
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік пасада скасавана

Нараджэнне 15 верасня 1949(1949-09-15) (75 гадоў)
Грамадзянства Сцяг СССР СССР Сцяг Расіі Расія
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць Паўнамоцны прадстаўнік прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў федэральнай акрузе[d]
Прыналежнасць СССР
Званне віцэ-адмірал і віцэ-адмірал[d]
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алег Яўгенавіч Белавенцаў (нар. 15 верасня 1949, Остраў, Пскоўская вобласць, РСФСР, СССР) — расійскі дзяржаўны дзеяч, палітык, марак, афіцэр. Паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Паўночна-Каўказскім федэральнай акрузе з 28 ліпеня 2016 года. Член Савета бяспекі Расійскай Федэрацыі з 2016 года па 2018 год. Герой Расійскай Федэрацыі (2014).

Краіны, у якіх Алег Белавенцаў трапіў пад санкцыі

Нарадзіўся 15 верасня 1949 года ў Маскве.

У 1971 годзе скончыў Севастопальскае ваенна-марское інжынернае вучылішча (цяпер Акадэмія ваенна-марскіх сіл). Пасля заканчэння працаваў на атамных падводных лодках Чырваназорнага Паўночнага флоту СССР.

Доўгі час быў работнікам КДБ СССР. Скончыў Ваенна-дыпламатычную акадэмію.

З 1982 года працаваў трэцім сакратаром па навуцы і тэхналогіях посольсьва СССР у Лондане, у 1985 годзе быў высланы з Вялікабрытаніі па шпіянаж. Пазней працаваў у ГДР.

У студзені 1998 года прызначаны на пасаду першага намесніка генеральнага дырэктара ФГУП «Росузбраенне», якую займаў да мая 1999 года.

З 2001 года быў кіраўніком ФГУ «Агенцтва „Эмерком“» МНС РФ.

З мая па снежань 2012 года выконваў абавязкі начальніка кіравання справамі губернатара Маскоўскай вобласці.

24 снежня 2012 года прызначаны на пасаду генеральнага дырэктара ААТ «Славянка» пасля буйнога карупцыйнага скандалу і арышту былога кіраўніка кампаніі Аляксандра Элькіна.[1]

21 сакавіка 2014 года загадам Пуціна прызначаны паўнамоцным прадстаўніком Прэзідэнта РФ у Крымскай федэральнай акрузе.

Зноскі

  1. Герман Петелин, Уладзімір Паноў. Новы кіраўнік "Славянкі" Белавенцаў пайшоў слізкім шляхам папярэднікаў(недаступная спасылка). РусПрес (5 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2014. Праверана 21 сакавіка 2014.