Алена Мікалаеўна Купчына

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Алена Купчына)
Jump to navigation Jump to search
Алена Купчына
Алена Купчына
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы
з 15 снежня 2016
Папярэднік: Валерый Варанецкі
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Харватыя па сумяшчальніцтве
з 15 снежня 2016
Папярэднік: Валерый Варанецкі
Намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Май 2012 — Снежань 2016
Пераемнік: Алег Краўчанка
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі
16 мая 2006 — 10 красавіка 2012
Папярэднік: Андрэй Еўдачэнка
Пераемнік: Аляксандр Хайноўскі
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Славенія па сумяшчальніцтве
14 жніўня 2008 — 10 красавіка 2012
Папярэднік: першы беларускі пасол у краіне
Пераемнік: Аляксандр Хайноўскі
 
Адукацыя:
Навуковая ступень: кандыдат юрыдычных навук[d]
Дзейнасць: дыпламат
Нараджэнне: 14 жніўня 1965(1965-08-14) (54 гады)
 
Узнагароды:
Ордэн Пашаны

Алена Мікалаеўна Купчына́ (нар. 14 жніўня 1965, Мінск) -- беларускі дзяржаўны дзеяч і дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы і Рэспубліцы Харватыя па сумяшчальніцтве, Прадстаўнік Беларусі пры АБСЕ і міжнародных арганізацыях у Вене (са снежня 2016).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з адзнакай (1987), пасля заканчэння аспірантуры ў Інстытуце філасофіі і права НАНБ, атрымала ступень доктара юрыдычных навук (1991). У 1990-1992 гадах навуковы супрацоўнік ў Інстытуце філасофіі і права НАНБ.

Ведае англійскую, рускую і французскую мовы.

У 1992 годзе паступіла на дыпламатычную службу Беларусі другім сакратаром Аддзела міжнародных дагавораў, неўзабаве паднялася па пасадзе да намесніка начальніка дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў.

У 1995-1998 гадах працавала як Саветнік, пазней – намеснік Пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацый у Жэневе, дзе адыграла важную ролю ў аб’яднанні намаганняў краін дзеля работы па пытаннях раззбраення, кіравання міграцыяй і правоў чалавека.

У 2006-2012 гадах займала пасаду Пасла Беларусі ў Венгрыі[1]. 14 жніўня 2008 года стала першым беларускім Паслом у Рэспубліцы Славенія (па сумяшчальніцтве)[2].

Пры садзейнічанні А. Купчыной быў выдадзены першы венгерска-беларускі слоўнік[3].

У 2012-2016 гадах -- намеснік Міністра замежных спраў Беларусі. Як намеснік Міністра замежных спраў, адказны за ўзаемадзеянне з краінамі Еўропы, Пасол Купчына ўнесла ўклад у развіццё адносін паміж Беларуссю і еўрапейскімі дзяржавамі і арганізацыямі, у т.л. АБСЕ.

15 снежня 2016 года прызначана Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы і Рэспубліцы Харватыя па сумяшчальніцтве, Прадстаўніком Беларусі пры АБСЕ і міжнародных арганізацыях у Вене.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Пасол Купчына прадстаўляла Беларусь на міжнародных канферэнцыях у рамках ААН і АБСЕ, выступала як дакладчык па тэме еўрапейскай і еўраатлантычнай бяспекі і супрацоўніцтва.

Тэматычная кампетэнцыя А. Купчыной, атрыманая праз персанальны ўдзел у шматлікіх шматбаковых універсальных і спецыялізаваных форумах, у тым ліку, Генеральнай асамблеі ААН, ЭКАСАС, ПРААН, ЮНІСЭФ, ЮНФПА, КПЖ, КПЧ, УВКБ, МАМ і іншых арганізацый, вар'іруецца ад праблем, якія звязаны з правамі чалавека, пашырэннем правоў і магчымасцей жанчын, барацьбой з гандлем людзьмі, міграцыяй, абаронай правоў дзяцей і бежанцаў, да праблематыкі ўстойлівага развіцця, абароны навакольнага асяроддзя, інфармацыйнага грамадства і зніжэння рызыкі стыхійных бедстваў.

У 2017 была выбрана старшынёй 17-й сесіі Генеральнай канферэнцыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па прамысловым развіцці (ЮНІДА)[4].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Ганаровая грамата Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь (2006)[5]
  • Ордэн Пашаны (25.3.2016)[6]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]