Алесь Кіркевіч
Алесь Кіркевіч | |
---|---|
Род дзейнасці | журналіст, пісьменнік, палітычны вязень |
Дата нараджэння | 9 лістапада 1989 (35 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
Алесь Кіркевіч, або Аляксандр Раманавіч Кіркевіч (нар. 9 лістапада 1989[1], Гродна) — беларускі журналіст, краязнаўца і палітычны актывіст. Былы намеснік старшыні Маладога Фронту і кіраўнік Гродзенскай філіі маладзёжнай арганізацыі. Палітвязень Беларусі[2]. Вязень сумлення.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 9 лістапада 1989 года ў Гродна ў сям’і гісторыкаў. Ягоны дзед Аляксандр быў вядомым у Гродна краязнаўцам[2].
Пасля заканчэння 1-га ліцэя паступіў на гістарычны факультэт ГрДУ, на спецыяльнасць «Археалогія», аднак пайшоў з другога курса. Быў намеснікам старшыні «Маладога Фронту», кіраўніком яго Гродзенскага філіяла[1].
Працуе як журналіст-фрылансер. Не жанаты.
Сябра БАЖ[3], сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2020 года[4].
Пераслед за грамадска-палітычную і журналісцкую дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Меў адміністрацыйныя справы за выкарыстанне незарэгістраванага сімвала (бел-чырвона-белы сцяг на сустрэчы з М. Статкевічам у Гродна) і за распаўсюд незарэгістраванага бюлетэня «Хрысціянская абарона»[5].
Падчас выбарчай кампаніі 2010 года быў сябрам ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага[5].
Удзельнік акцыі пратэста 19 снежня 2010 года. 24 снежня 2010 года быў затрыманы за ўдзел у акцыі салідарнасці з палітвязнямі, што праходзіла пад сценамі мінскага ізалятара на Акрэсціна. За гэта асуджаны на 10 сутак арышту[6].
28 студзеня 2011 года затрыманы ў якасці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 года у Мінску[7]. Пасля допыту у Гродненскім КДБ быў арыштаваны і дастаўлены ў сталіцу. Яму прад’явілі абвінавачванне ва ўдзеле ў масавых беспарадках і змясцілі ў СІЗА КДБ[6].
5 мая 2011 года суд Кастрычніцкага раёна Мінска (суддзя — Ала Булаш) вынес А. Кіркевічу прысуд — пазбаўленне волі на чатыры гады ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Разам з ім на розныя тэрміны па крымінальнай справе аб «Масавых беспарадках» у сталіцы 19 снежня былі асуджаныя Павел Вінаградаў, Зміцер Дрозд, Аляксандр Пратасеня і Уладзімір Хамічэнка. Усе яны прызнаныя вінаватымі на падставе часткі 2 артыкула 293 КК РБ (удзел у масавых беспарадках)[8]. 23 мая 2011 года ў Чорны спіс Еўрасаюза былі дададзены Ала Булаш і Аляксандр Бароўскі, дзяржаўны абвінаваўца на працэсе[9].
Праабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала А. Кіркевіча вязнем сумлення[1].
Пасля разгляду касацыйнай скаргі быў накіраваны ў калонію горада Наваполацка[2]. Памілаваны ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 верасня 2011 года і вызвалены[10].
17 верасня 2011 года ў Гродна быў затрыманы разам з Веранікай Велігор, калі яны ноччу расклейвалі на слупах абвесткі пра акцыю маўклівага пратэсту 21 верасня. Тады ж міліцыя ў кватэры А. Кіркевіча здзейсніла вобшук і забрала сістэмны блок, а ў В. Велігор канфіскавала ноўтбук. 12 кастрычніка ў Гродна адміністрацыйная камісія Ленінскага раёна аштрафавала яго і В.Велігор на 10 базавых велічынь кожнага[11].
19 жніўня 2015 года ў судзе Ленінскага раёна года Гродна А.Кіркевіч абвінавачаны ў падрыхтоўцы матэрыялу для замежнага СМІ без акрэдытацыі. Па пастанове суддзі Юрыя Казакевіча аштрафаваны на суму ў 4,5 млн рублёў (25 базавых велічынь). Падставай для адміністрацыйнай справы ў дачыненні да А.Кіркевіча і другога журналіста стаў іх сюжэт для тэлеканала «Белсат» ад 24 чэрвеня, у якім распавядалася пра выставу лялек літоўскіх майстроў у Гродне[12].
Ноччу з 22 на 23 лютага 2017 года падчас нападу на намёт абаронцаў Курапатаў быў збіты: атрымаў моцны ўдар па галаве[13].
У сакавіку 2024 года супраць Алеся Кіркевіча ў Беларусі распачалі спецыяльную вытворчасць. 2 жніўня 2024 года па артыкулах аб садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці завочна прыгавораны да 7 гадоў зняволення і штрафу, у кошт аплаты якога адабралі нерухомасць Кіркевіча. У якасці рэчавых доказаў выкарысталі яго інтэрв’ю Радыё «Свабода» і Белсату[14].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 2013 год — лаўрэат прэміі імя Францішка Аляхновіча: «Вясна. Анталія. Вялікдзень: Філасофія турэмнага дворыка» і «Няскончаная Адысея: Беларуская турма для пачынаючых»[15].
Зноскі
- ↑ а б в [Адзін дзень палітвязьня 2009—2011. — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свабода : Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе, 2011, — 328 с. С. 276—279. ISBN 978-0-929849-42-3]
- ↑ а б в Алесь Кіркевіч(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2016. Праверана 2 чэрвеня 2017.
- ↑ Прокуратура вынесла предупреждение двум независимым журналистам — Алесю Киркевичу и Алесю Денисову (руск.)(недаступная спасылка). Naviny.by (5 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2015.
- ↑ Прынятыя ў сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў . СПБ (11 чэрвеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2020. Праверана 11 чэрвеня 2020.
- ↑ а б Алесь Киркевич. Портрет на фоне решетки(недаступная спасылка)
- ↑ а б [За права на выбар. Партрэты асуджаных. Плошча-2010. / Рэд. А.Лапцёнак. Праваабарончы цэнтр «Вясна» / — Вільнюс: Gudas, 2011. — 142 c. (ст.62-63)]
- ↑ Адразу чатыры новыя абвінавачаныя па справе аб масавых беспарадках (дапоўнена) . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (4 лютага 2011).
- ↑ Все кассационные жалобы фигурантов дела о 19 декабря отклонены(недаступная спасылка). Naviny.by (24 чэрвеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2015. Праверана 2 чэрвеня 2017.
- ↑ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011).
- ↑ Стали известны имена троих помилованных участников событий 19 декабря (руск.)(недаступная спасылка). Naviny.by (1 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2015.
- ↑ Гарадзенцы Вераніка Велігор і Алесь Кіркевіч аштрафаваныя . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (12 кастрычніка 2011).
- ↑ Еще двух журналистов оштрафовали за незаконную продукцию для СМИ (руск.)(недаступная спасылка). Naviny.by (19 жніўня 2015). Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2017.
- ↑ Алег Груздзіловіч. Зьбіты невядомымі Алесь Кіркевіч: Супроць абаронцаў Курапатаў ужываюць гібрыдныя мэтады (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода» (23 лютага 2017).
- ↑ Суд завочна прыгаварыў журналіста Алеся Кіркевіча да 7 гадоў зняволення, аграмаднага штрафу і адабрання нерухомасці . Беларуская асацыяцыя журналістаў (6 жніўня 2024).
- ↑ Игорь Олиневич получил литературную премию за книгу «Еду в Магадан»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Адзін дзень палітвязьня 2009—2011. — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свабода : Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе, 2011, — 328 с. С. 276—279. ISBN 978-0-929849-42-3
- Тамковіч, А. Супраць плыні. — 2011—210 с.
- Асобы
- Нарадзіліся 9 лістапада
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Нарадзіліся ў Гродне
- Члены Маладога Фронту
- Члены Беларускай асацыяцыі журналістаў
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Лаўрэаты прэміі імя Францішка Аляхновіча
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Палітвязні Беларусі
- Вязні сумлення