Перайсці да зместу

Мадлен Олбрайт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мадлен Олбрайт
англ.: Madeleine Albright
20-ы пастаянны прадстаўнік ЗША пры ААН[d]
27 студзеня 1993 21 студзеня 1997
Папярэднік Edward J. Perkins[d]
Пераемнік Біл Рычардсан
64-ы дзяржаўны сакратар ЗША
23 студзеня 1997 20 студзеня 2001
Папярэднік Уорэн Крыстафер
Пераемнік Колін Паўэл

Нараджэнне 15 мая 1937(1937-05-15)[1][2][…]
Смерць 23 сакавіка 2022(2022-03-23)[4][5][…] (84 гады)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні чэшск.: Marie Jana Körbelová
Бацька Josef Korbel[d]
Маці Anna Spiegelová[d]
Муж Joseph Albright[d][8]
Дзеці Alice Albright[d][8], Anne Korbel Albright[d][8] і Katie Albright[d][8]
Грамадзянства
Веравызнанне Епіскапальная царква
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць паліталогія[10], знешняя палітыка[10], дыпламатыя[10] і публіцыстыка[10]
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Прэзідэнцкі медаль Свабоды Grand cross of the Order of the White Lion Grand Cordon of the Order of the Rising Sun Order of the Cross of Terra Mariana, 1st Class Grand Order of Queen Jelena Commander with Star of the Order of Merit of Hungary Grand Cross of the Order of the White Rose of Finland кавалер Вялікага крыжа ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча

Anna Lindh Memorial Fund[d]

узнагарода Свабоды[d] (1999)

медаль «За службу дэмакратыі»[d]

Нацыянальная зала славы жанчын[d] (1998)

Жывая легенда Бібліятэкі Кангрэса[d] (красавік 2000)

Colorado Women's Hall of Fame[d] (2010)

прэмія Тэадора Рузвельта[d] (2009)

Elizabeth Blackwell Award[d] (2001)

ганаровы доктар Браўнаўскага ўніверсітэта[d] (28 мая 2001)

член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук

Great Gold Medal of Masaryk University[d] (2000)

ганаровы доктар[d] (7 чэрвеня 2008)

ганаровы доктар Брандэйскага ўніверсітэта[d]

ганаровы доктар Гданьскага ўніверсітэта[d]

ганаровы доктар Універсітэта Маямі[d] (12 мая 2006)

Сярэбраны памятны медаль Сената[d] (2019)

Great Immigrants Award[d] (2006)

Margaret Brent Award[d] (1996)

Medal for Distinguished Contribution to Diplomacy
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ма́длен Ко́рбел О́лбрайт (англ.: Madeleine Korbel Albright, 15 мая 1937, Прага — 23 сакавіка 2022, Вашынгтон) — амерыканскі дыпламат.

Дзяржаўны сакратар ЗША (1997—2001 гг.), першая жанчына на гэтай пасадзе.

Мары́я Я́на Ко́рбелава (чэшск.: Marie Jana Korbelová) нарадзілася ў Чэхаславацкай Рэспубліцы ў яўрэйскай сям’і. Пасля нямецкай акупацыі Чэхаславакіі ў 1939 годзе сям’я перабралася ў Лондан, у 1949 годзе – у ЗША. У 1957 годзе Мадлен атрымала амерыканскае грамадзянства[11].

У 1959 годзе яна скончыла прыватны жаночы каледж Wellesley, затым працавала ў газеце The Denver Post, дзе пазнаёмілася з Джозэфам Олбрайтам, за якога выйшла замуж. У іх нарадзіліся трое дзяцей, але пазней пара развялася[12].

Вучылася ў Калумбійскім універсітэце, дзе ў 1968 годзе атрымала ступень магістра па публічным праве і дзяржаўным кіраванні. Там жа, у 1976 годзе, абараніла доктарскую дысертацыю, прысвечаную ролі прэсы ў «Пражскай вясне» 1968 года[12].

Палітычная кар’ера Мадлен Олбрайт пачалася з працы на сенатара Эдмунда Маскі – у 1972 годзе яна займалася зборам ахвяраванняў для яго выбарчай кампаніі, а затым была яго памочнікам[12].

У 1976 годзе адзін з універсітэцкіх выкладчыкаў Мадлен, Збігнеў Бжэзінскі, стаў дарадцам па нацыянальнай бяспецы прэзідэнта Джымі Картэра — і запрасіў Олбрайт у свой апарат. Пры Рональдзе Рэйгане яна пакінула дзяржслужбу[12].

У 1982–1993 гадах выкладала ў Школе дыпламатычнай службы Джорджтаўнскага ўніверсітэта (вяла семінар па палітыцы СССР і краін Усходняй Еўропы), таксама была дарадцам Дэмакратычнай партыі па замежнай палітыцы[12][13].

У 1993 годзе Біл Клінтан, які перамог на прэзідэнцкіх выбарах, прызначыў яе пастаянным прадстаўніком ЗША пры ААН. На гэтай пасадзе яна зарэкамендавала сябе як цвёрды і няўступлівы дыпламат[11].

У студзені 1997 года была прызначана дзяржаўным сакратаром ЗША. Выступала за правядзенне Злучанымі Штатамі актыўнай наступальнай знешняй палітыкі і курсу на лідарства ў свеце, за ўзмацненне ролі ЗША ў НАТА[11].

Пасля сыходу з пасады кіраўніка Дзярждэпартамента ў студзені 2001 года яна заснавала кансалтынгавую фірму Albright Group. У розныя гады ўваходзіла ў склад саветаў дырэктараў шэрагу няўрадавых структур[11].

  • Мадлен Олбрайт – вядомы калекцыянер розных брошак (у яе калекцыі іх больш за 200), якімі яна любіла выказваць свой настрой і намеры[14][15][11].
  • У 2015 годзе сустрэлася з кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Таццянай Караткевіч.
  1. Madeleine Albright // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Madeleine Albright // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://faithfuliremain.com/interviews/madeleine-albrightova
  4. Madeleine Albright, first female US secretary of state, dies Праверана 23 сакавіка 2022.
  5. מדלן אולברייט, האישה הראשונה שכיהנה כשרת חוץ בארה"ב, מתה בגיל 84
  6. Madeleine Albright, First Woman to Serve as Secretary of State, Dies at 84 Праверана 24 сакавіка 2022.
  7. Find a Grave — 1996. Праверана 14 лістапада 2024.
  8. 1 2 3 4 Albright M. Madam SecretaryDisney Publishing Worldwide, 2003.
  9. 1 2 Who's who(untranslated), 1849. — ISSN 0083-937X
  10. 1 2 3 4 Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
  11. 1 2 3 4 5 Биография бывшего госсекретаря США Мадлен Олбрайт (руск.)
  12. 1 2 3 4 5 Железная леди американской дипломатии (руск.)
  13. БРЭ. Олбрайт Мадлен (руск.)
  14. Уроженка Праги Мадлен Олбрайт четверть века назад стала госсекретарем США (руск.)
  15. Как Мадлен Олбрайт придумала язык брошей (руск.)