Альберт II (кароль Бельгіі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Альберт II, кароль Бельгіі)
Альберт II
нідэрл.: Albert II van België
фр.: Albert II de Belgique
нідэрл.: Albert van Saksen-Coburg
кароль Бельгіі
9 жніўня 1993 — 21 ліпеня 2013
Папярэднік Бадуэн I, кароль Бельгіі
Пераемнік Філіп
senator by right[d]
11 сакавіка 1958 — 9 жніўня 1993

Нараджэнне 6 чэрвеня 1934(1934-06-06)[1][2][…] (89 гадоў)
Род House of Saxe-Coburg and Gotha[d]
Бацька Леапольд III[3]
Маці Астрыд Шведская[3]
Жонка Паола Руфа дзі Калабрыа[4]
Дзеці Філіп[3], Астрыд Бельгійская[d], Ларан Бельгійскі[d] і Princess Delphine of Belgium[d][3]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Адукацыя
Дзейнасць манарх, дыпламат
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Званне генерал
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яго Вялікасць Альберт II Бельгійскі (нідэрл.: Albert II van België, фр.: Albert II de Belgique, ням.: Albert II von Belgien, валон. Albert II di Beldjike) (6 чэрвеня 1934) — шосты кароль Бельгіі з 1993.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Альберт Фелікс Умбер Тэадор Крысціян Яўген Мары, прынц Льежскі — малодшы сын Леапольда III і Астрыд Шведскай; калі Альберту быў год, яго маці загінула ў аўтамабільнай катастрофе. Атрымаў у спадчыну прастол у 1993 пасля сканання бяздзетнага старэйшага брата Бадуэна I.

Альберт вучыўся ў Швейцарыі, у прыватнай школе Institut Le Rosey, скончыў ваенна-марское вучылішча ў Бругэ. Мае званне генерал-лейтэнанта і віцэ-адмірала ВМС Бельгіі. З 1962 года — ганаровы прэзідэнт Бельгійскага бюро знешняга гандлю.

З 1958 года — прэзідэнт Бельгійскага таварыства Чырвонага Крыжа, прэзідэнт Алімпійскага камітэта і Міжфедэратыўнага камітэта Бельгіі, член Сената бельгійскага парламента. У 1958—1964 гадах быў членам Міжнароднага алімпійскага камітэта.

3 ліпеня 2013 года Альберт II абвясціў, што ў дзень нацыянальнага свята Бельгіі 21 ліпеня адрачэцца ад прастола на карысць старэйшага сына прынца Філіпа[5].

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

2 ліпеня 1959 года ў Бруселі Альберт ажаніўся з доннай Паолай Маргарытай Марыяй Антоніяй Руфа дзі Калабрыа (нар. 11 верасня 1937 года). У каралеўскай пары трое дзяцей:

  1. Прынц Філіп (нар. 15 красавіка 1960) — афіцыйны спадчыннік прастола;
  2. Прынцэса Астрыд (нар. 5 чэрвеня 1962) — жонка эрцгерцага Лорэнца Аўстрыйскага;
  3. Прынц Ларан (Лорэнс) (нар. 19 кастрычніка 1963) — жанаты на Клэр Комбс.

Зноскі

  1. Albert II // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lundy D. R. Albert II, Roi des Belges // The Peerage
  3. а б в г Lundy D. R. The Peerage
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. Бельгійскі манарх абвясціў пра рашэнне адрачыся ад прастола

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]