Альберт II (кароль Бельгіі)
Альберт II Albert II van België Albert II de Belgique | ||||
![]() | ||||
![]() | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
з 9 жніўня 1993 | ||||
Папярэднік | Бадуэн I | |||
Пераемнік | Філіп | |||
Адукацыя | ||||
Дзейнасць | манарх, арыстакрат, дыпламат | |||
Веравызнанне | каталіцтва | |||
Нараджэнне | 6 чэрвеня 1934[1][2][…] (86 гадоў) | |||
Дынастыя | House of Saxe-Coburg and Gotha (Belgium)[d] | |||
Бацька | Леапольд III | |||
Маці | Астрыд Шведская | |||
Жонка | Паола Руфа дзі Калабрыа | |||
Дзеці | Філіп, Астрыд Бельгійская[d], Ларан Бельгійскі[d] і Princess Delphine of Belgium[d] | |||
Ваенная служба | ||||
Званне | генерал | |||
Аўтограф | ![]() | |||
Манаграма | ![]() | |||
Узнагароды | ||||
Шаблон:Бельгійская каралеўская сям'я Яго Вялікасць Альберт II Бельгійскі (нідэрл.: Albert II van België, фр.: Albert II de Belgique, ням.: Albert II von Belgien, валон. Albert II di Beldjike) (6 чэрвеня 1934) — шосты кароль Бельгіі з 1993.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Альберт Фелікс Умбер Тэадор Крысціян Яўген Мары, прынц Льежскі — малодшы сын Леапольда III і Астрыд Шведскай; калі Альберту быў год, яго маці загінула ў аўтамабільнай катастрофе. Атрымаў у спадчыну прастол у 1993 пасля сканання бяздзетнага старэйшага брата Бадуэна I.
Альберт вучыўся ў Швейцарыі, у прыватнай школе Institut Le Rosey, скончыў ваенна-марское вучылішча ў Бругэ. Мае званне генерал-лейтэнанта і віцэ-адмірала ВМС Бельгіі. З 1962 года — ганаровы прэзідэнт Бельгійскага бюро знешняга гандлю.
З 1958 года — прэзідэнт Бельгійскага таварыства Чырвонага Крыжа, прэзідэнт Алімпійскага камітэта і Міжфедэратыўнага камітэта Бельгіі, член Сената бельгійскага парламента. У 1958—1964 гадах быў членам Міжнароднага алімпійскага камітэта.
3 ліпеня 2013 года Альберт II абвясціў, што ў дзень нацыянальнага свята Бельгіі 21 ліпеня адрачэцца ад прастола на карысць старэйшага сына прынца Філіпа[4].
Сям'я[правіць | правіць зыходнік]
2 ліпеня 1959 года ў Бруселі Альберт ажаніўся з доннай Паолай Маргарытай Марыяй Антоніяй Руфа дзі Калабрыа (нар. 11 верасня 1937 года). У каралеўскай пары трое дзяцей:
- Прынц Філіп (нар. 15 красавіка 1960) — афіцыйны спадчыннік прастола;
- Прынцэса Астрыд (нар. 5 чэрвеня 1962) — жонка эрцгерцага Лорэнца Аўстрыйскага;
- Прынц Ларан (Лорэнс) (нар. 19 кастрычніка 1963) — жанаты на Клэр Комбс.
Зноскі
- ↑ Albert II // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Albert II. // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lundy D. R. Albert II, Roi des Belges // The Peerage
- ↑ Бельгійскі манарх абвясціў пра рашэнне адрачыся ад прастола
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Альберт II (кароль Бельгіі)
Папярэднік: Бадуэн I |
6-ы Кароль Бельгіі![]() 1993 — цяпер кіруе |
Пераемнік: цяпер кіруе |
- Нарадзіліся 6 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Нарадзіліся ў Бруселі
- Члены каралеўскага дому Бельгіі
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Леапольда I
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Кароны
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Леапольда II
- Мальтыйскія рыцары
- Кавалеры Каралеўскага Віктарыянскага ордэна
- Кавалеры ордэна Слана
- Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
- Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
- Кавалеры Вышэйшага ордэна Святога Дабравешчання
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Інфанта дона Энрыке
- Кавалеры ордэна Залатога руна
- Кавалеры ордэна Вітаўтаса Вялікага з залатым ланцугом
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Аранскіх-Насау
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Кавалеры ордэна «Стара Планіна»
- Кавалеры ордэна Серафімаў
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Данеброга
- Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі на ланцугу
- Кавалеры ордэна Белай ружы Фінляндыі
- Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна За заслугі перад ФРГ
- Кавалеры венгерскага ордэна Заслуг
- Кавалеры Вышэйшага ордэна Хрызантэмы
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Залатога льва Насау
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна святога Карла
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Нідэрландскага льва
- Кавалеры Вялікага крыжа партугальскага ордэна Бенедыкта Авіскага
- Кавалеры Ордэны Зоркі Румыніі
- Кавалеры ордэна Карласа III
- Асобы
- Каралі бельгійскія
- Асобы на манетах
- Палітыкі XXI стагоддзя