Аляксандр Аляксандравіч Кеда

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Кеда ў партыі Дубатоўка.

Аляксандр Аляксандравіч Кеда (30 лістапада 1956, в. Турэц, Карэліцкі раён Гродзенскай вобл.) — беларускі оперны спявак (бас). Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2003).

Жыццё і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (1980, клас дацэнта С. Асколкава). З 1980 года — саліст Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

Сярод партый:

  • Чужапанак — «Чужое багацце нікому не служыць» Я. Д. Голанда
  • Воланд — «Майстар і Маргарыта» Я. Глебава
  • Дубатоўк — «Дзікае паляванне караля Стаха» У. Солтана
  • Князь Раман — «Князь Наваградскі» А. Бандарэнкі
  • Святар — «Матухна Кураж» С. Картэса
  • Здань — «Таямніца старога замка» У. Кандрусевіча
  • Чэлаэк — «Сіняя Барада і ягоныя жонкі» В. Капыцько
  • Канчак — «Князь Ігар» А. Барадзіна
  • Пімен — «Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага
  • Прыстаў — «Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага
  • Князь Хаванскі — «Хаваншчына» М. Мусаргскага
  • Грэмін — «Яўген Анегін» П. Чайкоўскага
  • Кароль Рэнэ — «Іаланта» П. Чайкоўскага
  • Сурын — «Пікавая дама» П. Чайкоўскага
  • Сабакін — «Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава
  • Барыс Цімафеевіч — «Лэдзі Макбет Мцэнскага павета» Д. Шастаковіча
  • Намеснік — «Горад майстроў» Г. Гладкова
  • Мядзведзь — «Церам-церамок» І. Польскага і інш.
  • Лепарэла — «Дон Жуан» В. А. Моцарта
  • Мазета — «Дон Жуан» В. А. Моцарта
  • Папагена — «Чарадзейная флейта» В. А. Моцарта
  • Зарастра — «Чарадзейная флейта» В. А. Моцарта
  • Дон Бартала — «Севільскі цырульнік» Дж. Расіні
  • Крэспель — «Казкі Гофмана» Ж. Афенбаха
  • Цуніга — «Кармэн» Ж. Бізэ
  • Феранда — «Трубадур» Дж. Вэрдзі
  • Рамфіс — «Аіда» Дж. Вэрдзі
  • Цар Егіпта — «Аіда» Дж. Вэрдзі
  • Касцельны служка — «Тоска» Дж. Пучыні
  • Бенуа — «Багема» Дж. Пучыні
  • Альцындор — «Багема» Дж. Пучыні
  • Бэта дзі Сінья — «Джані Скікі» Дж. Пучыні

З трупай тэатра гастраляваў у Германіі, Іспаніі, Італіі, Польшчы, Партугаліі, Швейцарыі, Тайландзе.

Званні, узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

  • Лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу музыкантаў-выканаўцаў (1980)
  • Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2003)
  • Лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва за вялікі асабісты ўклад у адраджэнне старадаўняй беларускай музыкі — выкананне партыі Чужапанка ў оперы Я. Д. Голанда «Чужое багацце нікому не служыць».

Ацэнка творчасці[правіць | правіць зыходнік]

Паводле водгукаў крытыкі, валодае прыгожым моцным голасам яркага тэмбру, вялікім сцэнічным абаяннем і тэмпераментам. Схільны да руплівай працы над вобразам, што асабліва выразна праяўляецца ў выяўленні нюансаў характараў. Артыстызм спевака знайшоў найбольшае раскрыццё ў партыях глыбока нацыянальных (Дубатоўк). Валодае разнастайным оперным і камерным рэпертуарам.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ракава А. Кеда // БЭ ў 18 т. Т. 8. Мн., 1999.