Мастацкі маркіраваны канверт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мастацкі маркіраваны канверт Беларусі 2017 г., прысвечаны 25-годдзю першай маркі Беларусі.

Маста́цкі маркірава́ны канве́рт (ММК), або маркірава́ны ілюстрава́ны канве́рт — ілюстраваны паштовы канверт з надрукаванай на ім маркай, якая служыць знакам паштовай аплаты. Адносіцца да суцэльных рэчаў і з'яўляецца прадметам калекцыяніравання. Як правіла, марка ўжо мае кошт, дастатковы для адпраўкі пісьма, але пры неабходнасці можна наляпляць дадатковыя паштовыя маркі.

Ад канверта з арыгінальнай маркай адрозніваецца тым, што надрукаваная на ім марка не з'яўляецца ўнікальнай (арыгінальнай, г. зн. уласцівай толькі канкрэтнаму канверту адзін раз у гісторыі), а выкарыстоўваецца руцінна на працягу многіх гадоў пры выпуску разнастайных канвертаў.