Аляксандр Юр’евіч Міхневіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Аляксандр Міхневіч)
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Міхневіч
Намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь
23 сакавіка 2000 — 30 кастрычніка 2006
Прэм’ер-міністр: Уладзімір Ярмошын, Генадзь Навіцкі
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аб’яднаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі
4 жніўня 2006 — 10 верасня 2012
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Аляксей Мажухоў
Пераемнік: Сяргей Алейнік
Першы намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь
10 верасня 2012 — 13 чэрвеня 2016
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Ігар Петрышэнка
Пераемнік: Андрэй Еўдачэнка
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія
з 13 чэрвеня 2016
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Андрэй Еўдачэнка
 
Дзейнасць: дыпламат
Нараджэнне: 24 снежня 1953(1953-12-24) (65 гадоў)
Бацька: Юрый Міхневіч
 
Узнагароды:
Ордэн Пашаны, Беларусь
Медаль «За працоўныя заслугі», Беларусь

Алякса́ндр Ю́р’евіч Міхне́віч (нар. 24 снежня 1953, Мінск) — беларускі дыпламат.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1977 годзе Маскоўскі ордэна Працоўнага Чырвонага сцяга інжынерна-фізічны інстытут; ў 1986 годзе Усесаюзную ордэна Дружбы народаў Акадэмію знешняга гандлю.

З 1977 да 1978 — інжынер вытворча-тэхнічнага аб’яднання «Інтэграл», г. Мінск.

З 1979 да 1980 — намеснік сакратара камітэта камсамола вытворча-тэхнічнага аб'яднання «Інтэграл», г. Мінск.

З 1980 да 1983 — загадчык аддзела Мінскага гаркама ЛКСМ Беларусі.

З 1983 да 1986 — слухач Усесаюзнай ордэна Дружбы народаў Акадэміі знешняга гандлю.

З 1986 да 1987 — выконваючы абавязкі загадчыка аддзела кадраў Беларускага навукова-даследчага інстытута навукова-тэхнічнай інфармацыі і тэхніка-эканамічных даследаванняў Дзяржплана БССР.

З 1987 да 1988 — загадчык аддзела патэнтна-ліцэнзійных даследаванняў Беларускага навукова-даследчага інстытута навукова-тэхнічнай інфармацыі і тэхніка-эканамічных даследаванняў Дзяржплана БССР.

З 1988 да 1992 — начальнік аддзела знешнеэканамічных сувязяў Міністэрства лёгкай прамысловасці БССР.

З 1992 да 1995 — начальнік аддзела, начальнік упраўлення знешнеэканамічных сувязяў канцэрна «Беллегпрам».

З 1995 да 2000 — першы віцэ-прэзідэнт Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці.

З сакавіка 2000 да жніўня 2006 — намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь, з жніўня 2006 і да верасня 2012 года — Пасол Рэспублікі Беларусь ў Вялікабрытаніі і Ірландыі (па сумяшчальніцтве).

З 12 верасня 2012 года — Першы намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

13 чэрвеня 2016 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія, пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Еўрапейскім саюзе і Еўрапейскім супольніцтве па атамнай энергіі, пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора па сумяшчальніцтве, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Вялікім Герцагстве Люксембург па сумяшчальніцтве[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні. Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (13 чэрвеня 2016).
  2. Узнагароджаны прадстаўнікі розных сфер дзейнасці

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]