Сяргей Фёдаравіч Алейнік
Сяргей Фёдаравіч Алейнік | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзімір Каралёў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
28 студзеня 1965 (56 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | дыпламат | ||||||
Узнагароды |
Сярге́й Фё́даравіч Але́йнік (нар. 28 студзеня 1965, Мінск) — беларускі палітык і дыпламат.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (1986). На дыпламатычнай службе з 1992 года. У 1997 і, другі раз, у 1998 годзе прызначаны быў Пастаянным прадстаўнікам Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі па забароне хімічнай зброі. З 5 кастрычніка 2002 года быў Пастаянным прадстаўніком пры аддзяленні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і іншых міжнародных арганізацыях у горадзе Жэневе, змяніўшы на гэтай пасадзе Станіслава Агурцова.
10 красавіка 2008 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь пры Святым Прастоле, Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь пры Незалежным Ваенным Ордэне Гаспіталераў Святога Яна Ерусалімскага, Родаса і Мальты па сумяшчальніцтве.
9 студзеня 2009 года быў прызначаны намеснікам міністра замежных спраў.
8 студзеня 2013 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Ірландыі па сумяшчальніцтве[1].
20 ліпеня 2020 года быў вызвалены з пасады Пасла ў сувязі з пераходам да іншага наймальніка[2].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Медаль «За працоўныя заслугі»[3]
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідэнт РБ № 5 ад 08.01.2013 «Аб прызначэнні С. Ф. Алейника»
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 280 «О С. Ф. Алейнике» (руск.) . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (20 ліпеня 2020).
- ↑ Высокіх дзяржаўных узнагарод удастоены ваеннаслужачыя, будаўнікі і выкладчыкі Беларусі. www.belta.by (27 лістапада 2015).
- Нарадзіліся 28 студзеня
- Нарадзіліся ў 1965 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Асобы
- Паслы Беларусі ў Вялікабрытаніі
- Пастаянныя прадстаўнікі Беларусі пры аддзяленні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе
- Дыпламаты Беларусі
- Намеснікі міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь
- Паслы Беларусі ў Ватыкане