Перайсці да зместу

Ігар Віктаравіч Петрышэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ігар Петрышэнка)
Ігар Віктаравіч Петрышэнка
Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь
з 18 жніўня 2018
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Румас
Папярэднік Васіль Жарко
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі
10 верасня 2012 — 18 жніўня 2018
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Папярэднік Андрэй Кабякоў
Пераемнік Уладзімір Сямашка

Нараджэнне 19 кастрычніка 1965(1965-10-19) (59 гадоў)
Адукацыя

Ігар Віктаравіч Петрышэнка (19 кастрычніка 1965, вёска Неглюбка, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі дыпламат і дзяржаўны дзеяч.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі (2012—2018). З 18 жніўня 2018 года Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[1].

Скончыў з залатым медалём Вільнюскае вышэйшае каманднае вучылішча радыёэлектронікі СПА (1986), з адзнакай — Ваенны Чырванасцяжны інстытут (1992) і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (1998).

У 1986—1996 гадах праходзіў службу ва Узброеных Сілах на афіцэрскіх пасадах.

У 1996—1999 гадах — дарадца, галоўны саветнік, начальнік дагаворна-прававога ўпраўлення апарату Міністра па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў Апарату Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь, затым Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У 1999—2001 гадах — начальнік упраўлення міждзяржаўнага супрацоўніцтва Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. З 2001 года па люты 2003 года — намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і гандлю — начальнік упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

З лютага па жнівень 2003 года — намеснік начальніка ўпраўлення Расіі і Саюзнай дзяржавы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Са жніўня 2003 года па снежань 2007 года — саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі. Са снежня 2007 па люты 2008 года — начальнік упраўлення Расіі і Саюзнай дзяржавы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. З лютага 2008 года па 2012 год — першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

18 жніўня 2018 года прызначаны Намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[2].

22 лістапада 2019 года прадстаўляў афіцыйную дэлегацыю Беларусі на перапахаванні ўдзельнікаў паўстання 1863—1864 гадоў у Вільні[3].

У чэрвені 2022 года Петрышэнка трапіў у санкцыйны спіс Канады[4].

  • медаль «За ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза» I ступені (2015)[5].

Зноскі