Аляксандр Парфір’евіч Архіпенка
Аляксандр Парфір’евіч Архіпенка | |
---|---|
укр.: Олександр Порфирович Архипенко | |
Дата нараджэння | 30 мая 1887[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 лютага 1964[1][2][…] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар, мастак, графічны дызайнер, ілюстратар, фатограф, калажыст, дызайнер, архітэктурны чарцёжнік |
Жанр | фігурка[d][4], ню[4], нацюрморт[4] і абстракцыянізм[4] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | салонны кубізм[d], футурызм[4] і кубізм[4] |
Уплыў на | Florence Sittenham McCormick[d] і Q131043081? |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр Парфір’евіч Архіпенка (1887, Кіеў, Расійская імперыя — 1964, Нью-Ёрк, ЗША) — украінскі і амерыканскі скульптар. З 1908 года працаваў у Францыі, Германіі і ЗША. Адзін з заснавальнікаў кубізму ў скульптуры. Аўтар выразных партрэтаў («І. Я. Франко»).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і прафесара Кіеўскага універсітэта Парфірыя Антонавіча Архіпенкі і Праскоўі Васілеўны Мохавай-Архіпенка. Старэйшы брат — Яўген Архіпенка, дзяржаўны дзеяч, адзін з лідараў Украінскай народна-рэспубліканскай партыі, міністр земляробства УНР.
У 1902—1905 гадах вучыўся ў Кіеўскім мастацкім вучылішчы. У 1906 годзе вучыўся мастацтву ў Сяргея Святаслаўскага. У 1906 годзе разам з Аляксандрам Багамазавым арганізаваў першую выстаўку сваіх твораў ў Кіеве. У гэты перыяд ён захапляўся візантыйскімі абразамі, фрэскамі і мазаікамі Кіева.
У 1908 годзе пераехаў у Парыж, дзе працягнуў адукацыю ў Парыжскай мастацкай школе. У Парыжы Архіпенка пасяліўся ў калоніі мастакоў «Вулей» (фр. «La Ruche»), дзе таксама жылі мастакі — выхадцы з Украіны Уладзімір Баранаў-Расіні, Соня Дэлане, Натан Альтман. У 1910 годзе выстаўляецца ў Салоне Незалежных разам з расійскімі і ўкраінскімі мастакамі Аляксандрай Экстэр, Казімірам Малевічам, Вадзімам Мелерам, Соняй Дэлане-Тэрк, побач з Пабла Пікаса, Жоржам Бракам, Андрэ Дэрэнам і інш. У 1910 годзе адкрыў уласную Школу мастацтваў у Парыжы і здзейсніў вялікае падарожжа з выстаўкамі сваіх твораў па Італіі, Швецыі, Францыі, Германіі, Чэхаславакіі. У тым жа годзе адбылася першая персанальная выстаўка Архіпенкі ў Гагене (Германія). У 1914 годзе пераязджае ў Ніцу. У 1920 годзе ўдзельнічае ў 12-й Венецыянскай біенале.
У 1921 годзе засноўвае ўласную Школу мастацтваў у Берліне. З 1923 года пасяліўся ў ЗША, дзе адкрыў школу пластыкі (Нью-Ёрк, 1924), выкладаў у Чыкагскай школе індустрыяльных мастацтваў і ва ўніверсітэце ў Канзас-Сіці.
У 1920-1930-х гадах удзельнічаў у мастацкіх выстаўках ва Украіне, працаваў над помнікамі Тарасу Шаўчэнку, Івану Франку, кіеўскаму князю Уладзіміру Святаславічу для парку ў Чыкага. У 1933 годзе браў удзел у афармленні ўкраінскага павільёна на Сусветнай выстаўцы «Стагоддзі прагрэсу» ў Чыкага, дзе выстаўляў свае творы, якія займалі асобны пакой і былі ацэненыя ў 25000 долараў.
Памёр 25 лютага 1964 года ў Нью-Ёрку, пахаваны на могілках Woodlawn ў Бронксе, Нью-Ёрк.
Пры жыцці Архіпенкі адбылося 130 яго персанальных выставак.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Wiese E. Alexander Archipenko. — Leipzig: Klinkhardt & Biermann, 1923.
- Archipenko: fifty creative years, 1908—1958. — New York: TEKHNE, 1960.
- Karshan D.H. Archipenko: the sculpture and graphic art. — Boulder: Westview Press, 1975.
- Alexander Archipenko, 1887—1964: the late experimental years. — New York: Zabriskie Gallery, 1979.
- Karshan D.H. Archipenko: sculpture, drawings, and prints, 1908—1964. — Danville: Centre College; Bloomington: Indiana UP, 1985.
- Alexander Archipenko, a centennial tribute. — Washington: National Gallery of Art; Tel Aviv: Tel Aviv Museum, 1986.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Аляксандр Парфір’евіч Архіпенка ў Вікіцытатніку | |
Аляксандр Парфір’евіч Архіпенка на Вікісховішчы |
- Архіпенка Аляксандр Парфір’евіч. Біяграфія і творчасць Архівавана 3 лютага 2008.
- Аляксандр Архіпенка. Падрабязны артыкул з ілюстрацыямі Архівавана 12 верасня 2008.
- Сайт Фонду Архіпенкі
- (англ.)
- Творы ў музеях свету
- Нарадзіліся 30 мая
- Нарадзіліся ў 1887 годзе
- Нарадзіліся ў Кіеве
- Памерлі 25 лютага
- Памерлі ў 1964 годзе
- Памерлі ў Нью-Ёрку
- Пахаваныя на могілках Вудлан
- Выпускнікі Кіеўскага мастацкага вучылішча
- Выпускнікі Нацыянальнай вышэйшай школы прыгожых мастацтваў
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі ЗША
- Скульптары ЗША
- Мастакі Украіны
- Скульптары Украіны
- Постаці кубізму
- Рускія эмігранты першай хвалі ў Германіі
- Рускія эмігранты першай хвалі ў ЗША
- Мастакі-экспрэсіяністы
- Члены таварыства «Супрэмус»
- Мастакі-супрэматысты
- Скульптары паводле алфавіта
- Скульптары Расіі