Аляксандр Парфір’евіч Архіпенка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Архіпенка
Дата нараджэння: 30 мая 1887(1887-05-30)[1][2][…]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 25 лютага 1964(1964-02-25)[1][2][…] (76 гадоў) ці 24 лютага 1964(1964-02-24)[5] (76 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Грамадзянства:
Род дзейнасці: скульптар, мастак, дзеяч мастацтваў, графічны дызайнер
Вучоба:
Член у
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Аляксандр Парфір’евіч Архіпенка (1887, Кіеў — 1964) — расійскі і амерыканскі скульптар украінскага паходжання. З 1908 года працаваў у Францыі, Германіі і ЗША. Адзін з заснавальнікаў кубізму ў скульптуры. Аўтар выразных партрэтаў («І. Я. Франко»).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і прафесара Кіеўскага універсітэта Парфірыя Антонавіча Архіпенкі і Праскоўі Васілеўны Мохавай-Архіпенка. Старэйшы брат — Яўген Архіпенка, дзяржаўны дзеяч, адзін з лідэраў Украінскай народна-рэспубліканскай партыі, міністр земляробства УНР.

У 1902—1905 гадах Аляксандр Архіпенка вучыўся ў Кіеўскім мастацкім вучылішчы. У 1906 годзе вучыўся мастацтву ў Сяргея Святаслаўскага. У 1906 годзе разам з Аляксандрам Багамазавым арганізаваў першую выстаўку сваіх твораў ў Кіеве. У гэты перыяд ён захапляўся візантыйскімі абразамі, фрэскамі і мазаікамі Кіева.

У 1908 годзе пераехаў у Парыж, дзе працягнуў адукацыю ў Парыжскай мастацкай школе. У Парыжы Архіпенка пасяліўся ў калоніі мастакоў «Вулей» (фр. «La Ruche»), дзе таксама жылі мастакі — выхадцы з Украіны Уладзімір Баранаў-Расіні, Соня Дэлане, Натан Альтман. У 1910 годзе выстаўляецца ў Салоне Незалежных разам з украінскімі мастакамі Аляксандрам Экстэр, Казімірам Малевічам, Вадзімам Мелерам, Соняй Дэлане-Тэрк, побач з Пабла Пікаса, Жоржам Бракам, Андрэ Дэрэнам і інш. У 1910 адкрыў уласную Школу мастацтваў у Парыжы і здзейсніў вялікае падарожжа з выстаўкамі сваіх твораў па Італіі, Швецыі, Францыі, Германіі, Чэхаславакіі. У тым жа годзе адбылася першая персанальная выстаўка Архіпенкі ў Гагене (Германія). У 1914 годзе пераязджае ў Ніцу. У 1920 годзе ўдзельнічае ў 12-й Венецыянскай біенале.

У 1921 годзе засноўвае ўласную Школу мастацтваў у Берліне. З 1923 года пасяліўся ў ЗША, дзе адкрыў школу пластыкі (Нью-Ёрк, 1924), выкладаў у Чыкагскай школе індустрыяльных мастацтваў і універсітэце ў Канзас-Сіці.

У 1920-1930-х гадах удзельнічаў у мастацкіх выстаўках ва Украіне, працаваў над помнікамі Тарасу Шаўчэнку, Івану Франку, кіеўскаму князю Уладзіміру Святаславічу для парку ў Чыкага. У 1933 годзе браў удзел у афармленні ўкраінскага павільёна на Сусветнай выстаўцы «Стагоддзі прагрэсу» ў Чыкага, дзе выстаўляў свае творы, якія займалі асобны пакой і былі ацэненыя ў $ 25000 долараў.

Памёр 25 лютага 1964 года ў Нью-Ёрку, пахаваны на могілках Woodlawn ў Бронксе, Нью-Ёрк.

Пры жыцці Архіпенкі адбылося 130 яго персанальных выставак.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118649949 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 Alexander Archipenko
  3. 3,0 3,1 Aleksandr Archipenko — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7, 978-0-19-989991-3
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118649949 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  5. Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 29 жніўня 2019.
  6. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Wiese E. Alexander Archipenko. — Leipzig: Klinkhardt & Biermann, 1923.
  • Archipenko: fifty creative years, 1908—1958. — New York: TEKHNE, 1960.
  • Karshan D.H. Archipenko: the sculpture and graphic art. — Boulder: Westview Press, 1975.
  • Alexander Archipenko, 1887—1964: the late experimental years. — New York: Zabriskie Gallery, 1979.
  • Karshan D.H. Archipenko: sculpture, drawings, and prints, 1908—1964. — Danville: Centre College; Bloomington: Indiana UP, 1985.
  • Alexander Archipenko, a centennial tribute. — Washington: National Gallery of Art; Tel Aviv: Tel Aviv Museum, 1986.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]