Аляксандр Паўлавіч Амельянюк
Аляксандр Паўлавіч Амельянюк | |
---|---|
|
|
Нараджэнне |
6 сакавіка 1964 (58 гадоў) |
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык |
Аляксандр Паўлавіч Амельянюк (нар. 6 сакавіка 1964, Кобрын Брэсцкай вобласці) — беларускі юрыст і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (правазнаўства), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (міжнароднае права).
Працаваў памочнікам пракурора г. Пінска. Быў суддзёй, намеснікам старшыні суда, старшынёй суда г. Пінска. Пазней быў старшынёй суда Пінскага раёна і г. Пінска.
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання[1].
Міжнародныя санкцыі[правіць | правіць зыходнік]
21 чэрвеня 2021 года Амельянюк быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[2]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[3]. 7 ліпеня ў свой санкцыйны спіс Амельянюка дадала Швейцарыя[4].
Зноскі
- ↑ Амельянюк Аляксандр Паўлавіч
- ↑ Хто ў чацьвёртым пакеце санкцыяў Эўразьвязу. Поўны сьпіс . Беларуская служба Радыё «Свабода» (10 чэрвеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
- ↑ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus(англ.) . Савет Еўрапейскага саюза (6 ліпеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
- ↑ Searching for subjects of sanctions