Святлана Анатольеўна Любецкая
Святлана Анатольеўна Любецкая | ||
| ||
---|---|---|
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |
Адукацыя | ||
Дзейнасць | палітык | |
Нараджэнне | 3 чэрвеня 1971 (49 гадоў) |
Святлана Анатольеўна Любецкая (3 чэрвеня 1971, УССР) — беларускі юрыст, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання[1], старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве[2].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася 3 чэрвеня 1971 года ва УССР.
У 1993 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура». У 1998 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства». У 2015 годзе скончыла Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне». У 2018 годзе скончыла аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, выкладала на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Працавала суддзёй суда Фрунзенскага раёна г. Мінска; намеснікам старшыні суда Партызанскага раёна г. Мінска; старшынёй суда Маскоўскага раёна г. Мінска (да 31 снежня 2013 года)[3]; начальнікам галоўнага ўпраўлення арганізацыйнага забеспячэння судовай дзейнасці Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. З 15 лістапада 2016 года[4] па 5 снежня 2019 года[5] працавала суддзёй Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Мае дачку.
Зноскі
- ↑ Сведения о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва 17 ноября 2019 года по городу Минску
- ↑ Любецкая Святлана Анатольеўна
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 31 декабря 2013 года № 687 «О назначении и освобождении судей судов Республики Беларусь»
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 15 ноября 2016 года № 419 «О назначении и освобождении судей»
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 5 декабря 2019 г. № 438 «Об освобождении от должности С. А. Любецкой и А. П. Омельянюка»