Аляксандр Міхайлавіч Пузевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аляксандр Пузевіч)
Футбол
Аляксандр Пузевіч
Поўнае імя Аляксандр Міхайлавіч Пузевіч
Нарадзіўся 2 жніўня 1995(1995-08-02)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Партызан
Клубная кар’ера[* 1]
2014—2016 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 0 (0)
2016   Беларусь Белшына (Бабруйск) 5 (0)
2017 Беларусь Смаргонь 16 (0)
2018 Беларусь Смалявічы 0 (0)
2018 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 10 (1)
2019 Беларусь Баранавічы 13 (0)
2019 Беларусь Вікторыя (Мар’іна Горка) 10 (1)
2020 Беларусь Шахцёр (Петрыкаў) 6 (1)
2021— Беларусь Партызан (Салігорск) 40 (3)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 21 лістапада 2023.

Аляксандр Пузевіч (нар. 2 жніўня 1995) — беларускі футбаліст, паўабаронца салігорскага «Партызана».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў складзе жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», дзе выступаў за дубль. У ліпені 2016 года быў аддадзены ў арэнду бабруйскай «Белшыне», у складзе якой 31 ліпеня дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Крумкачоў» (1:2). У далейшым зрэдку выхадзіў на замену, выступаў таксама за дубль бабруйчан. Па выніках сезона 2016 «Белшына» страціла месца ў Вышэйшай лізе.

У пачатку 2017 года праходзіў прагляд у наваполацкім «Нафтане», але беспаспяхова, і ў сакавіку 2017 года стаў іграком «Смаргоні»[2]. У лістападзе таго ж года пакінуў смаргонскі клуб[3]. У пачатку 2018 года адправіўся на прагляд у «Смалявічы» і ў лютым падпісаў кантракт[4]. Аднак, у Вышэйшай лізе так і не згуляў за каманду, выступаў толькі за дубль, і ў ліпені перабраўся ў мікашэвіцкі «Граніт»[5], дзе стаў іграком асновы.

Сезон 2019 пачаў у складзе «Баранавічаў», аднак у жніўні пакінуў каманду[6], астатнюю частку сезона правёў у мар’інагорскай «Вікторыі».

У пачатку 2020 года далучыўся да петрыкаўскага «Шахцёра», дзе гуляў да ліпеня. У 2021 годзе стаў іграком салігорскага «Партызана».

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Aleksandr Puzevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Пузевич перешел в «Сморгонь» (руск.). by.tribuna.com.
  3. "Сморгонь" покинули 11 футболистов (руск.). football.by (15 лістапада 2017). Праверана 21 лістапада 2023.
  4. Пузевич стал игроком "Смолевичей", двое футболистов - на просмотре (руск.). football.by (23 лютага 2018). Праверана 21 лістапада 2023.
  5. Кийко и Пузевич пополнили ряды "Гранита" (руск.). football.by (27 ліпеня 2018). Праверана 21 лістапада 2023.
  6. Игрок БАТЭ перешел в ФК «Барановичи» (руск.). intex-press.by (14 жніўня 2019). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2019.