Аляксандр Пятровіч Яцкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Аляксандр Яцкевіч
Яцкевич Александр.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Пятровіч Яцкевіч
Нарадзіўся 4 студзеня 1985(1985-01-04)[1] (34 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 182 см
Вага 74 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Слуцк
Нумар 17
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2002 — 2004 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 0 (0)
2003 — 2004   Сцяг Беларусі Дынама-Юні (Мінск) 40 (2)
2005 — 2007 Сцяг Беларусі Верас (Нясвіж) 72 (14)
2008 Сцяг Беларусі Дарыда (Мінскі раён) 14 (1)
2008 — 2011 Сцяг Беларусі Нафтан (Наваполацк) 91 (6)
2012 — 2015 Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 93 (11)
2015 Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 11 (3)
2016 — Сцяг Беларусі Слуцк 64 (5)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 снежня 2018.


Аляксандр Яцкевіч (нар. 4 студзеня 1985, Белаазёрск) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Слуцк».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за мінскае «Дынама-Юні», потым за нясвіжскі «Верас». У 2008 годзе трапіў у ждановіцкую «Дарыду», а ўжо летам таго ж года перайшоў у «Нафтан», за які доўгі час гуляў у аснове.

У студзені 2012 года падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ». У жодзінскім клубе з цягам часу здолеў стаць асноўным нападнікам, хоць і не адрозніваўся вялікай колькасцю забітых галоў. Сезон 2013 пачаў як ігрок запаса, але пасля траўмы Дзмітрыя Платонава зноў вярнуўся на месца асноўнага нападніка.

Сезон 2014 правёў выдатна: згуляў за «Тарпеда-БелАЗ» ва ўсіх 32 гульнях чэмпіянату (з іх большую частку — у стартавым складзе), і з 7 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[2]. Аднак, у новым сезоне справы пайшлі горш: Аляксандр здолеў вызначыцца толькі адной галявой перадачай. У ліпені 2015 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[3] і неўзабаве падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[4], дзе замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага нападніка.

У студзені 2016 года папоўніў склад «Слуцка»[5]. Пачаў сезон у якасці асноўнага нападніка случан, але ўлетку страціў месца ў аснове. У сезоне 2017 здолеў замацавацца ў аснове, аднак у верасні атрымаў траўму, вярнуўся на поле толькі ў канцы сезону. У снежні 2017 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[6]. У сезоне 2018 заставаўся іграком асновы, толькі ў лістападзе не гуляў з-за траўмы. У снежні 2018 года падпісаў новае пагадненне з клубам[7].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Сцяг Беларусі Уладальнік Кубка Беларусі: 2009

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2002 дубль Дынама Сцяг Беларусі 24 2
2003 (1) дубль Дынама Сцяг Беларусі 11 2
2003 (2) Д2 Дынама-Юні Сцяг Беларусі 13 1
2004 Д2 Дынама-Юні Сцяг Беларусі 27 1
2005 Д2 Верас Сцяг Беларусі 25 1
2006 Д2 Верас Сцяг Беларусі 22 6
2007 Д2 Верас Сцяг Беларусі 25 7
2008 (1) Д1 Дарыда Сцяг Беларусі 14 1
2008 (2) Д1 Нафтан Сцяг Беларусі 13 1
2009 Д1 Нафтан Сцяг Беларусі 17 0
2010 Д1 Нафтан Сцяг Беларусі 30 4
2011 Д1 Нафтан Сцяг Беларусі 31 1
2012 Д1 Тарпеда-БелАЗ Сцяг Беларусі 22 1
2013 Д1 Тарпеда-БелАЗ Сцяг Беларусі 27 3
2014 Д1 Тарпеда-БелАЗ Сцяг Беларусі 32 7
2015 (1) Д1 Тарпеда-БелАЗ Сцяг Беларусі 12 0
2015 (2) Д1 Белшына Сцяг Беларусі 11 3
2016 Д1 Слуцк Сцяг Беларусі 20 1
2017 Д1 Слуцк Сцяг Беларусі 19 4
2018 Д1 Слуцк Сцяг Беларусі 25 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]