Аляксандр Уладзіміравіч Юрэвіч
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Аляксандр Уладзіміравіч Юрэвіч | |||||||||||||||
Нарадзіўся |
8 жніўня 1979[1][2] (45 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||
Рост | 174 см | |||||||||||||||
Вага | 78 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Аляксандр Юрэвіч (нар. 8 жніўня 1979, Ліда) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. Вядомы па выступах за салігорскі «Шахцёр» і барысаўскі БАТЭ, разам з якімі стаў сяміразовым чэмпіёнам Беларусі, трохразовым уладальнікам Кубка Беларусі. За нацыянальную зборную Беларусі (2006—2011) правёў 32 матчы. З’яўляецца членам клуба Сяргея Алейнікава.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец лідскага футбола, гуляў за мясцовы клуб, а ў 2000 годзе перайшоў у салігорскі «Шахцёр». У 2005 годзе выйграў чэмпіёнства з гарнякамі, быў капітанам салігорскага клуба. У ліпені 2007 года перайшоў у львоўскія «Карпаты», але не замацаваўся там і ў лютым 2008 года стаў іграком барысаўскага БАТЭ.
Доўгі час быў трывалым іграком асновы барысаўскага клуба, выступаў на пазіцыі левага або правага абаронцы. Тройчы дапамог БАТЭ прайсці ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў, 17 снежня 2009 года забіў гол у браму «Эвертана», які дапамог барысаўчанам здабыць першую ў гісторыі гасцявую перамогу ў групавых раўндах еўракубкаў (1:0). У сезоне 2012 стаў радзей з’яўляцца на полі, саступаючы месца больш маладым ігракам.
У студзені 2014 года пакінуў БАТЭ па заканчэнні кантракта і перайшоў у «Шахцёр»[3]. У складзе «Шахцёра» заняў месца асноўнага левага абаронцы і зноў стаў капітанам каманды. У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з салігорцамі[4].
У сезоне 2015 саступіў капітанства Арцёму Старгародскаму, але заставаўся трывалым іграком асновы. Звычайна гуляў левым абаронцам, але некаторы час выкарыстоваўся ў апорнай зоне. У лістападзе 2015 года зноў падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[5]. У сезоне 2016 быў асноўным апорным паўабаронцам каманды. У снежні 2016 года новы галоўны трэнер салігорскага клуба Алег Кубараў абвясціў, што Юрэвіч пакідае «Шахцёр»[6]. У студзені 2017 года завяршыў гульнявую кар’еру, застаўшыся ў Салігорску ў якасці трэнера[7].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Гуляў за моладзевыя зборныя Беларусі, з 2006 па 2011 гады выступаў за нацыянальную зборную.
Трэнерская кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пасля завяршэння кар’еру ў пачатку 2017 года ўвайшоў у трэнерскі штаб дубліруючага складу «Шахцёра», дзе стаў дапамагаць Сяргею Нікіфарэнку. У ліпені 2017 года, пасля прызначэння галоўным трэнерам «Шахцёра» Марака Зуба, быў пераведзены ў асноўную каманду ў якасці яго асістэнта[8]. У студзені 2018 года зноў перайшоў на працу ў дубль[9].
У снежні 2019 года ўзначаліў юнацкую зборную Беларусі да 17 гадоў[10]. Спачатку працаваў з юнакамі 2004 года нараджэння, пазней 2005 і 2006 гадоў нараджэння. Разам з апошнімі ў сакавіку 2023 года ўдзельнікаў у элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
У красавіку 2023 года стаў новым галоўным трэнерам брэсцкага «Дынама» пасля адстаўкі Ігара Крывушэнкі[11]. У верасні 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб[12].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Беларусі (7): 2005, 2008, 2009, 2010, 2011, 2012, 2013
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2016
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (6): 2002, 2004, 2006, 2007, 2014, 2015
- Уладальнік Кубка Беларусі (3): 2004, 2010, 2014
- Уладальнік Суперкубка Беларусі (2): 2010, 2011
- Найлепшы абаронца чэмпіянату Беларусі (2): 2005, 2010
- У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (7): 2004, 2005, 2006, 2008, 2009, 2010, 2011
- Уваходзіць у Клуб Сяргея Алейнікава.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Aleksandr Yurevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Alyaksandr Yurevich // FBref
- ↑ Александр Юревич покинул БАТЭ и перешел в "Шахтер" (руск.). football.by (10 студзеня 2014). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ Котенко, Юревич, Матвейчик, Старгородский и Ковалев продлили контракты с «Шахтером» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Александр Юревич продлил контракт с "Шахтером" (руск.). football.by (17 лістапада 2015). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ Старгородский и Юревич покинут "Шахтер" (руск.). football.by (15 снежня 2016). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ Александр Юревич завершил карьеру (руск.). football.by (25 студзеня 2017). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ Александр Юревич станет ассистентом Зуба (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ В солигорском «Шахтере» большие изменения в тренерском штабе (руск.). football.by (18 студзеня 2018). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ Александр Юревич возглавил юношескую сборную Беларуси U-17 (руск.). football.by (31 снежня 2019). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ Брестское "Динамо" объявило о подписании контрактов с тремя тренерами, в том числе с Александром Юревичем (руск.). football.by (19 красавіка 2023). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ Юревич покинул пост главного тренера брестское "Динамо" (руск.). football.by (19 верасня 2023). Праверана 22 сакавіка 2024.
- Нарадзіліся 8 жніўня
- Нарадзіліся ў 1979 годзе
- Нарадзіліся ў Лідзе
- Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК Ліда
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Карпаты Львоў
- Ігракі ФК БАТЭ
- Футбольныя трэнеры Беларусі
- Трэнеры юнацкай зборнай Беларусі па футболе
- Трэнеры ФК Дынама Брэст