Бернардзінскія могілкі (Вільнюс)
Могілкі | |
Бернардзінскія могілкі | |
---|---|
54°40′48″ пн. ш. 25°18′25″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Літва |
Горад | Вільнюс |
Першае згадванне | 1810 год |
Дата заснавання | 25 лютага 1810 |
Стан | Ахоўваецца дзяржавай |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бернардзінскія могілкі — могілкі ў Вільнюсе, размешчаныя ў гістарычным раёне Зарэчча. Адны з найбольш старажытных і каштоўных у гісторыка-культурным плане некропаляў Літвы. Комплекс могілак, які ўключае 142 магілы і надмагільных помнікаў, уключаны ў Рэгістр культурных каштоўнасцей Літоўскай Рэспублікі і ахоўваецца дзяржавай як аб’ект нацыянальнага значэння (код 10660)[1]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку XIX стагоддзя ў Вільні, як і ў іншых еўрапейскіх гарадах, могілкі пачалі выносіць за гарадскую мяжу, а тыя, што існавалі ў цэнтры горада каля храмаў і кляштароў, закрываліся. Падлягалі закрыццю старыя бернардзінскія могілкі, якія дзейнічалі ў XV—XVIII стагоддзях паміж бернардзінскімі касцёламі Святога Францыска, Святой Ганны і Святога Міхаіла.
У 1810 годзе гарадская дума перадала нямецкай рымска-каталіцкай кангрэгацыі, узначаленай манахамі-бернардзінцамі, пляц зямлі каля Полацкага тракта і Жвіровай горы для новых могілак. Новыя могілкі былт асвячоныя 14 кастрычніка 1810 года. У памяць пра гэту дату пабудавана інаўгурацыйная памятная капліца.
Могілкавая брама ў класіцыстычным стылі, дэкараваныя сціплымі пілястрамі і завершаная трохвугольным франтонам з трыма каванымі крыжамі, узведзена ў 1820 годзе. На ёй размешчаны надпіс «Non omnis moriar» («Увесь я не памру»).
Да брамы прылягае званіца з трыма званамі[2]. Вядома, што ў час паўстання 1863 года паўстанцы захоўвалі тут зброю. У сутарэннях гэтага будынка хавалі важных гараджан (усяго 49 пахаванняў).
У канцы 1850-х гадоў бернардзінцы пачалі дабівацца пашырэнні могілак.
У 1860 годзе гарадская дума вылучыла суседні пляц, размешчаны на захад ад могілак. Ён быў асвячоны 21 кастрычніка 1861 года, у памяць пра што быў узведезны драўляны крыж.
У XIX стагоддзі пабудаваны трохпавярховы калумбарый. У 1812 годзе, у час нашэсця Напалеона, ён быў разбураны а ўсе целы былі скінуты ў яму каля капліцы і закапаны. Значна пазней, у канцы 1990-х гадоў, адна частка калумбарыя была адрэстаўравана. Гэта адзіны ў Літве помнік падобнага роду.
У другой палове XX стагоддзя могілкі прыйшлі ў запусценне і заняпад. У наш час пры ўдзеле двух фондаў (Літвы і Польшчы) рэалізуецца разлічаная на пяць гадоў праграма рэстаўрацыі могілак. 10 сакавіка 2005 года, у час дзяржаўнага візіту ў Літву прэзідэнта Польшчы, Аляксандр Кваснеўскі і Валдас Адамкус адкрылі мемарыяльную табліцу на Бернардзінскіх могілках з надпісам аб тым, што яны бяруць абавязак быць апекунамі рэстаўрацыі могілак[3].
Пахаванні
[правіць | правіць зыходнік]На могілкі пахаваны шматлікія дзеячы культуры Вільні і Літвы XIX—XX стагоддзяў[4][5][6]:
- Апалінар Казіміравіч Багушэвіч (1846—1930) — родны брат Францішка Багушэвіча[7];
- Лявон Бароўскі (Leon Borowski; 1784—1846) — прафесар рыторыкі і паэзіі Віленскага ўніверсітэта;
- Міхал Валіцкі (1746—1828) — граф, авантурыст і філантроп.
- Ізідар Вейс (Izydor Weiss; 1774—1821) — мастак-гравёр аўстрыйскага паходжання, ілюстратар кніг, прафесар графікі Віленскага ўніверсітэта.
- Юзаф Вяжынскі (1871—1941) — літаратар, паэт, педагог і перакладчык;
- Гялена Дзяржынская, маці Ф. Э. Дзяржынскага (1849—1896);
- Аляксандр Здановіч (1805—1868) — гісторык, педагог, мемуарыст;
- Ігнат Здановіч (1841—1864) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 г., публіцыст;
- Ян Зянкевіч (Jan Zienkiewicz; 1825—1888) — мастак, аўтар партрэтаў біскупа Валанчэўскага і Сіманаса Даўкантаса
- Уладзіслаў Загорскі (Władysław Zahorski; 1858—1927) — урач, літаратар, грамадскі дзеяч;
- Зоф’я Каданацова (пам. 3 лютага 1935) — сястра Юзафа Пілсудскага;
- Вітаўтас Кайрукшціс (Vytautas Kairiūkštis; 1890—1961) — мастак і гісторык мастацтва;
- Ёган Лёбенвейн (Joannes Andreas Loebenwein; 1758—1822) — прафесар анатоміі і фізіялогіі Віленскага ўніверсітэта;
- Каміла Марцінкевіч (1837—1887) — беларуская піяністка, кампазітар, педагог, удзельніца рэвалюцыйнага руху на Беларусі ў 1860-я гады. Дачка В. Дуніна-Марцінкевіча;
- Францішак Нарвойш (Franciszek Milikont Narwojsz; 1742—1819), матэматык і педагог, выкладчык матэматыкі ў Віленскім універсітэце;
- Ізабела Парак, вядомая актрыса. Каля помніка на яе магіле, у выглядзе высокай белай калоны, у свой час збіраліся шматлікія прыхільнікі яе творчасці;
- Францішак Рамейка (1885—1931) — беларускі каталіцкі святар-адраджэнец, грамадскі дзеяч;
- Антанас Рамонас (Antanas Ramonas; 1946—1993) — пісьменнік;
- Станіслаў Расалоўскі (Stanisław Rossołowski; 1797—1855) — медык, паэт, перакладчык;
- Баляслаў Русецкі (1824—1913) — жывапісец, графік;
- Канут Русецкі (Kanuty Rusiecki; 1801—1860) — мастак;
- Аляксандр Сляндзінскі (1803—1878) — мастак;
- Вікенцій Сляндзінскі (1838—1909) — мастак і піяніст;
- Люцыян Узембла (1864—1942) — гісторык культуры, краязнавец, калекцыянер;
- Станіслаў Флёры (Stanisław Fleury; 1861—1905) — мастак і фатограф;
- Юзаф Чаховіч (1819—1888) — фатограф;
- Станіслаў Баніфацый Юндзіл (Stanisław Bonifacy Jundziłł; 1761—1847) — навуковец-натураліст і педагог, прафесар Віленскага ўніверсітэта.
- Юзаф Юндзіл (1794—1877) — батанік.
Зноскі
- ↑ Vilniaus senųjų kapinių, vad. Bernardinų kapinėmis, kompleksas (літ.)(недаступная спасылка). Kultūros vertybių registras. Kultūros paveldo departamentas prie Kultūros ministerijos. Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2010. Праверана 15 снежня 2017.
- ↑ Cmentarz Bernadryński (польск.)
- ↑ Lenkijos Prezidentas tęsia vizitą Lietuvoje Архівавана 27 верасня 2007. (літ.)
- ↑ Bernadine cemetery (англ.). vilnius-tourism. Vilnius Tourist Information Centre. Праверана 15 снежня 2017.
- ↑ Marek Jerzy Minakowski. Wilno, cm. Bernardyński (польск.). Wielka genealogia Minakowskiego. Dr Minakowski Publikacje Elektroniczne. Праверана 15 снежня 2017.
- ↑ Rūta Grigolytė. Bernardinų kapinės - vienas vertingiausių Vilniaus nekropolių (літ.). Kauno diena. UAB „Diena Media News“ (3 лютага 2013). Праверана 15 снежня 2017.
- ↑ Луцкевіч Л. Вандроўкі па Вільні. Частка 2
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Бернардзінскія могілкі (Вільнюс) на Вікісховішчы |
- Girininkienė V., Paulauskas A. Vilniaus Bernardinų kapinės. — Vilnius: Mintis, 1994. — 79 с. — ISBN 5-417-00648-3. (літ.)
- Kasperavičienė Audronė, Surwiło Jerzy. Przechadzki po Wilnie. Zarzecze. Cmentarz ernardyński. — Wilno: Efekt, 1997. — С. 49—50. — 132 с. (польск.)