Перайсці да зместу

Аляксандр (князь дубровіцкі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр
Нараджэнне XII стагоддзе
Смерць 1 чэрвеня 1223(1223-06-01)
Род Ізяславічы Тураўскія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр (XII ст. — 1 чэрвеня 1223) — князь дубровіцкі (зг. 1223).

На думку Мікалая Баўмгартэна, Аляксандр мог быць сынам дубровіцкага князя Глеба Юр’евіча і ўнукам тураўскага князя Юрыя Яраславіча. На думку Алега Рапава, «мог быць унукам або сынам» Глеба Юр’евіча. Даследчыкі зыходзяць толькі з таго, што Аляксандр быў дубровіцкім князем як і Глеб у свой час.

Удзельнічаў у паходзе да Калкі, падчас бітвы Аляксандр быў ва ўмацаваным лагеры на правым беразе Калкі і трапіў у палон да манголаў разам вялікім князем кіеўскім Мсціславам Раманавічам і яго зяцем князем Андрэем. Потым, 1 чэрвеня 1223 года, усе тры князі былі раздушаны дошкамі, на якіх манголы селі абедаць.

На думку Лявонція Вайтовіча, Аляксандр таксама быў зяцем вялікага князя кіеўскага Мсціслава Раманавіча.