Джарэд Лета
| Джарэд Лета | |
|---|---|
| Jared Leto | |
| Джарэд Лета на Венецыянскім кінафестывалі ў 2009 годзе | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Імя пры нараджэнні | Джарэд Джозеф Дэвур |
| Дата нараджэння | 26 снежня 1971[1][2][…] (54 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Краіна |
|
| Альма-матар | |
| Музычная дзейнасць | |
| Педагог | Howard Fine[d] |
| Прафесіі | тэлеакцёр, кінаакцёр, гітарыст, аўтар-выканаўца, фатограф, кінарэжысёр, акцёр агучвання, бізнесмен, акцёр, спявак, музычны прадзюсар, кінапрадзюсар, піяніст, мадэль, клавішнік, рэжысёр, мастак, кампазітар, вытворца |
| Гады актыўнасці | 1998—н.ч. |
| Пеўчы голас | тэнар |
| Інструменты | гітара, фартэпіяна, вакал, бас-гітара і клавішныя музычныя інструменты[d] |
| Жанры | |
| Псеўданімы |
Bartholomew Cubbins Angakok Panipaq |
| Калектывы | 30 Seconds to Mars |
| Супрацоўніцтва |
Канье Уэст Брэндан Флаўэрс |
| Лэйблы |
EMI Virgin Immortal |
| Грамадская дзейнасць | |
| Партыя | |
| Член у | |
| Узнагароды |
«Залаты глобус» (2014) Prince of Darkness на фестывалі «Fuse Fangoria Chainsaw Awards» таксама гл. Узнагароды |
| jaredleto.com | |
Джа́рэд Джо́зеф Ле́та (англ.: Jared Joseph Leto; нар. 26 снежня 1971) — амерыканскі акцёр, франтмен альтэрнатыўнага гурта 30 Seconds to Mars. З’яўляецца рэжысёрам шматлікіх музычных кліпаў пад псеўданімам Bartholomew Cubbins (імя запазычана з кнігі Дактары Сьюза «The 500 Hats of Bartholomew Cubbins»). Намінант на прэмію «Оскар», уладальнік мноства ўзнагарод, у тым ліку «Залатога глобуса» і прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША, за ролю транссексуала Рэяна ў драме «Даласкі клуб пакупнікоў» (2013).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дзяцінства і юнацтва
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Босьер Сіці, штат Луізіяна. Сваёй цягай да мастацтва Джарэд абавязаны сваёй маці, Канстанс, якая ўсяляк заахвочвала Лета і яго брата Шэнана. Лета рос ініцыятыўным і ўпэўненым у сабе дзіцем. У 12 гадоў ён атрымаў першую працу мыйшчыкам посуду ў невялікай закусачнай у Вірджыніі, а ў 16 гадоў падзарабляў швейцарам. У раннія гады свайго жыцця Лета шмат падарожнічаў са сваёй сям’ёй, пражываючы ў такіх месцах як Гаіці і ў камуне ў Каларада. «Бацька маёй мамы быў у паветраных войсках», — тлумачыць Лета, — «таму качэўніцкі вобраз жыцця быў накшталт нормы». Да часу сканчэння школы Джарэд падаў свае дакументы ва Універсітэт мастацтваў у Філадэльфіі і быў прыняты. Ён спецыялізаваўся ў вобласці вывучэння мастацкіх майстэрстваў, у прыватнасці, жывапісу. Пазней Джарэд забраў дакументы і перавёўся ва Універсітэт выяўленчых мастацтваў у Нью-Ёрку. Яшчэ быўшы студэнтам, Лета напісаў сцэнарый і згуляў адну з галоўных роляў у сваім уласным фільме «Crying Joy».
Пачатак кар’еры
[правіць | правіць зыходнік]Ён пераехаў у Лос-Анджэлес з Нью-Ёрка ў 1992 годзе, каб стаць акцёрам. Лета ўжо меў некаторы досвед у акцёрскай кар’еры, але па-сапраўднаму яркай і запамінальнай стала роля Джордана Каталана ў недоўгачасовым серыяле «Маё так званае Жыццё» (дзе ён гуляў разам з Клер Дэйнс). Увасабляючы аб’ект жаданняў і любоўнай самоты гераіні Клер Дэйнс, Джарэд Лета атрымліваў асалоду ад папулярнасці, якая дазволіла яму зрабіць сабе імя, якое пасля (як заўсёды бывае ў Галівудзе) стала брэндам для рэжысёраў. У 1996 і 1997 гадах Лета ўваходзіў у спіс «50 самых прыгожых людзей свету» часопіса People. Калі серыял быў адменены, ён пачаў здымацца ў фільмах.
Вядомасць
[правіць | правіць зыходнік]Пасля здымак з Алісіяй Сільверстоўн у 1994 годзе ў незалежным кіно «Стромыя і кранутыя» (The cool & the crazy), першая роля на вялікім экране была ў фільме «Лапікавая коўдра» (1995) з Вайнонай Райдэр. Далей былі працы ў фільмах Summer Fling (1996), у якім ён гуляў адну з галоўных роляў з Крысцінай Рычы, затым у SwitchBack (1997) дзе ён гуляў з Дэні Гловерам і Дэнісам Куэйдам. У тым жа годзе Лета гуляе ролю, якая прызначалася першапачаткова Тому Крузу ў фільме «Прэфантэйн» (Prefontaine), гісторыя жыцця легендарнага бягуна Стыва Прэфантэйна. Год 1998 быў паспяховым для Джарэда, які з’явіўся ў фільме Тэрэнса Маліка «Тонкая чырвоная лінія» як частка магутнага акцёрскага складу, уключаючы Ніка Нолці, Джорджа Клуні і Шона Пэна. Акрамя таго, ён згуляў галоўную ролю ў «Гарадскіх легендах» (Urban Legend), адной з найбольш паспяховых экранізацый жанру жаху. Аднак Лета знайшоў свой камень перапоны ў драме «Бэзіл» (Basil), партнёрамі па фільме сталі Крысціян Слэйтэр і Клер Фарлані. Гэты промах, здавалася, не моцна закрануў акцёра, імя якога ўжо фігуравала ў мностве высакакласых праектаў.
Цяперашні час
[правіць | правіць зыходнік]Джарэд вярнуўся на вялікі экран у 1999 годзе з працамі ў «Байцоўскім клубе» і «Перапыненае жыццё». 2000 год для Джарэда стаў годам псіхалагічных трылераў — «Амерыканскі псіхапат» і «Рэквіем па мары». Хоць у першым фільме, Лета быў зацверджаны на ролю другога плану, то ў «Рэквіеме…» яму дасталася галоўная роля. Гуляючы маладога Бруклінскага хлопца, які змагаецца з прыхільнасцю да гераіну, Лета меў магчымасць гуляць у адным складзе з легендарнай Элен Берсцін, а таксама з будучым лаўрэатам прэміі «Оскар» Джэніфер Конелі. Джарэд быў як раз да месца ў двух найбольш вядомых фільмах рэжысёра Дэвіда Фінчэра: у нашумелым «Байцоўскім клубе» і «Пакою страху» (2002), дзе ён гуляў самога балбатлівага і нязграбнага з трох рабаўнікоў, якія тэрарызавалі Джодзі Фостэр. У яго апошнія праекты ўвайшлі эпапея Олівера Стоўна «Аляксандр», міжнародны трылер «Зброевы барон» і фільм «Раздзел 27», які распавядае пра забойцу Джона Ленана — Марка Чэпмена.
Джарэд Лета таксама з’яўляецца вакалістам альтэрнатыўнага рок-гурта 30 Seconds to Mars, заснаванага ім і яго братам Шэнанам у 1998 годзе. На дадзены момант у гурце 3 пастаянных удзельніка. Акрамя Джарэда, які таксама з’яўляецца аўтарам песень і музыкі і грае на гітары, і Шэнана, які з’яўляецца барабаншчыкам, у склад групы ўваходзіць Тома Мілічавіч (гітара). Іх першы альбом быў запісаны ў 2002 годзе і названы імем гурта. Другі альбом, A Beautiful Lie, выйшаў у 2005 годзе. На дадзены момант гурт выступае з канцэртамі ў ЗША ў рамках свайго першага хэдлайн-тура.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
|---|---|---|---|---|
| тф | Крутыя і дурнаватыя | Cool and the crazy | Майкл | |
| ф | Лапікавая коўдра | How to Make an American Quilt | Бек | |
| ф | Апошні з вялікіх каралёў | The Last of the High Kings | Фрэнкі Грыфін | |
| ф | Прэфантэйн | Prefontaine | Стывен Прэфантэйн | |
| ф | Амерыканскія горкі | Switchback | Лен Дыксан | |
| ф | Бэзіл | Basil | Бэзіл | |
| ф | Гарадскія легенды | Urban Legend | Пол | |
| ф | Тонкая чырвоная лінія | The Thin Red Line | другі лейтэнант Уайт | |
| ф | Чорнае і белае | Black and White | Кейсі | |
| ф | Байцоўскі клуб | Fight Club | «Анёльскі тварык» | |
| ф | Перапыненае жыццё | Girl, Interrupted | Тобіяс «Тобі» Джэкабс | |
| ф | Амерыканскі псіхапат | American Psycho | Пол Ален | |
| ф | Секс, наркотыкі і Сансет Стрып | Sunset Strip | Глен Уолкер | |
| ф | Рэквіем па мары | Requiem for a Dream | Гэры Голдфарб | |
| ф | Каханне ўсё змяняе | Sol Goode | Rock Star Wannabe; прадзюсар | |
| ф | Шаша | Highway | Джэк Хейс | |
| ф | Пакой страху | Panic Room | Джуніяр | |
| ф | Тэлефонная будка | Phone Booth | Камеа | |
| ф | Аляксандр | Alexander | Гефестыён | |
| ф | Зброевы барон | Lord of War | Віталь Арлоў | |
| ф | Самотныя сэрцы | Lonely Hearts | Райман Фернандэз | |
| ф | Глава 27 | Chapter 27 | Марк Чэпмен | |
| ф | Спадар Ніхто | Mr. Nobody | Няма | |
| ф | Даласкі клуб пакупнікоў | The Dallas Buyer's Club | Рэян | |
| ф | Атрад самагубцаў | Suicide Squad | Джокер | |
| ф | Бягун па лязе 2049 | Blade Runner 2049 | Ніяндэр Уолес | |
| ф | Морбіус | Morbius | Майкл Морбіус |
Тэлебачанне
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
|---|---|---|---|---|
| 1992 | с | Лагер Уайлдэр | Camp Wilder | Дэкстэр |
| 1993 | с | The Torkelsons | The Torkelsons / Almost Home | Рык Аікен |
| 1994—1995 | с | Маё так званае жыццё | My So-Called Life | Джордан Каталана |
| дак | Армянскі генацыд (ТБ) | The Armenian Genocide | Агучка | |
| дак | Артэфакт | Artifact | Пост-прадакшн |
Прадзюсаванне
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Фільм | Арыгінальная назва | Заўвагі |
|---|---|---|---|
| 2001 | Каханне ўсё змяняе | Sol Goode | Са-прадзюсар |
| 2007 | Глава 27 | Chapter 27 | Выканаўчы прадзюсар |
| 2011 | Артэфакт | Artifact | Пост-прадакшн |
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Альбомы
[правіць | правіць зыходнік]- 2002 — 30 Seconds to Mars
- 2005 — A Beautiful Lie
- 2009 — This Is War
- 2013 — Love Lust Faith + Dreams[9][10]
- 2018 — America
Міні-альбомы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Bauer P. Jared Leto // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Jared Leto // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 30 Seconds To Mars - This Is War (англ.). allmusic.com. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 10 лютага 2011.
- ↑ Leahey, Andrew. 30 Seconds to Mars - Biography(недаступная спасылка). All Music Guide. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 10-02-2011.
- ↑ Toffanin, Filippo. 30 Seconds To Mars - A Beautiful Lie. Metallized.it. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 10-02-2011.
- ↑ Wagner, Jennifer. 30 Seconds to Mars - A Beautiful Lie - Music Reviews(недаступная спасылка). Static Multimedia (25 верасня 2005). Праверана 28-01-2010.(недаступная спасылка)
- ↑ Harding, Cortney. 30 Seconds To Mars Recruits Fans For 'War'. Billboard (23 лістапада 2009). Праверана 23-11-2009.
- ↑ Verrico, Lisa. 30 Seconds to Mars - Music Reviews - Arts & Entertainment(недаступная спасылка). The Times (19 верасня 2007). Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2009. Праверана 10-04-2009.
- ↑ Jared calls Love Lust Faith + Dreams Pre-Order Winners — Videos (англ.)
- ↑ twitter: @JARED LETO (англ.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джарэд Лета- Афіцыйны сайт Джарэда Лета (англ.)
- Нарадзіліся 26 снежня
- Нарадзіліся ў 1971 годзе
- Нарадзіліся ў Луізіяне
- Тэнары
- Члены Дэмакратычнай партыі ЗША
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Акцёры паводле алфавіта
- Акцёры ЗША
- Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
- Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША
- Рок-музыканты ЗША
- Актывісты вегетарыянскага руху
- Спевакі і спявачкі ЗША