Аляксей Іванавіч Алексін
| Аляксей Іванавіч Алексін | |
|---|---|
| Дата нараджэння: | 29 кастрычніка 1966 (59 гадоў) |
| Грамадзянства: | |
| Адукацыя | |
Аляксей Іванавіч Алексін (нар. 29 кастрычніка 1966) — беларускі бізнесмен, раней знаходзіўся на дзяржслужбе. Асноўныя напрамкі дзейнасці звязаны з аптовым гандлем нафтапрадуктамі, цыгарэтамі і электроннымі цыгарэтамі, мясаперапрацоўкай, гасцінічна-рэстаранным бізнесам. Саўладальнік нацыянальнага лагістычнага аператара «Брэміна груп»[1]. Да чэрвеня 2021 года валодаў буйным беларускім банкам «МТБанк». Вёў бізнес і ў Латвіі (вытворчасць біяпаліва, піва, гандаль)[2]. Згодна з расследаваннем OCCRP, Siena і Белсата, Алексін і Аляксандр Зайцаў у 2012 годзе атрымалі ў Літве від на жыхарства і адкрылі там некалькі кампаній. Хоць гэтыя кампаніі працавалі без прыкметнай дзелавой актыўнасці і без персаналу, праз іх рахункі правялі больш за 46 мільёнаў еўра[3]. Праз некалькі месяцаў пасля атрымання тытунёвых прэферэнцый у 2018 годзе Алексін падарыў службе бяспекі прэзідэнта дзевяць машын і матацыклаў агульным коштам у 1,7 мільёна даляраў[4].
Да 2012 года Алексін быў бізнес-партнёрам уладальніка групы «Трайпл» Юрыя Чыжа[5], але пасля яго арышту стараўся дыстанцыявацца ад яго[2]. У цяперашні час лічыцца звязаным з бізнесменам Аляксандрам Шакуціным[2]. Алексіна называюць адным з «кашалькоў» Аляксандра Лукашэнкі[6]. У лютым 2022 года ў швейцарскім банку Credit Suisse знайшлі рахунак Алексіна з 39 мільёнамі долараў, які існаваў з 2012 па 2014 год[6]. У чэрвені 2022 года стала вядома, што на штучным востраве Палм-Джумейра ў ААЭ ў Аляксея Алексіна ёсць апартаменты, а ў яго сына Дзмітрыя — віла[7].
Па дадзеных Intelligence Online, у 2022 годзе Аляксей Алексін і яго малодшы сын Віталь атрымалі пашпарты Вануату[8].
Міжнародныя санкцыі
[правіць | правіць зыходнік]У студзені 2021 года на фоне магчымых санкцый Еўрасаюза Аляксей Алексін перадаў свае долі ў кампаніях сынам — Віталю і Дзмітрыю[9]. У чэрвені 2021 года на Алексіна, а таксама на звязаныя з ім кампаніі «Брэміна груп» і «Новая нафтавая кампанія» былі накладзены санкцыі Еўрапейскага Саюза[10]. У хуткім часе да санкцый супраць Алексіна, «Брэміна груп» і «ННК» далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[11], Канада і Швейцарыя[12][13][14]. 9 жніўня 2021 года Алексіна, «Брэміна груп», «ННК», а таксама раней звязаныя з бізнесменам кампаніі «Інтэр табака», «Энерга-Оіл», «Белнафтагаз» уключылі ў Спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[15][16]. Пасля пачатку уварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе да санкцый супраць Алексіна, «Брэміна груп» і «ННК» далучыліся Японія[17] і Украіна[13][14][18].
У жніўні 2023 года жонка Аляксея Алексіна Іна, а таксама яго сыны Віталь і Дзмітрый Алексіны трапілі ў санкцыйны спіс ЗША[19]. Яшчэ да гэтага, у 2022 годзе, Еўрапейскі саюз і Швейцарыя увялі санкцыі супраць Дзмітрыя і Віталя Алексіных і кампаніі «Інтэр табака»[20], а Канада – супраць Іны і Віталя Алексіных, а таксама супраць «Інтэр табака»[21].
У лістападзе 2023 года Еўрапейскі суд у Люксембургу адмовіўся зняць санкцыі ЕС з «Брэміна груп»[22].
Па дадзеных журналісцкага расследавання «Бюро», некаторыя актывы сям’і Алексіна былі перапісаныя на Вікторыю Губанаву, жонку яго сына Дзмітрыя, пасля ўключэння апошняга ў санкцыйны спіс ЕС[23].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Владельцы «Бремино Групп» нашли подрядчика на строительство логистического центра в Болбасово (руск.). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2019. Праверана 21 красавіка 2019.
- ↑ а б в 6 фактов о непубличном бизнесмене, которому Лукашенко доверил торговлю сигаретами. Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2019. Праверана 21 красавіка 2019.
- ↑ Міжнародныя расьсьледавальнікі расказалі пра літоўскія кампаніі набліжаных да Лукашэнкі бізнэсоўцаў. Беларуская служба Радыё «Свабода» (11 сакавіка 2021).
- ↑ Царскія падарункі алігарха для Аляксандра Лукашэнкі. Белсат (29 лістапада 2021).
- ↑ Олексин займется табачным производством в Шабанах. Для этого меняют границы Минска (руск.). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2019. Праверана 21 красавіка 2019.
- ↑ а б На швейцарскім рахунку «кашалька Лукашэнкі» знайшлі $39 мільёнаў. Алексін: «Не чытайце!». Наша Ніва (21 лютага 2022).
- ↑ Хто з набліжаных да ўладаў бізнэсменаў і селебрыці мае нерухомасць у Дубаі?. Наша Ніва (28 чэрвеня 2022). Праверана 28 красавіка 2024.
- ↑ Intelligence Online: олигарх Олексин купил себе и сыну гражданство Вануату (руск.). Reform.news (4 сакавіка 2024).
- ↑ Набліжаны да Лукашэнкі бізнесмен выкарыстаў хітры трук для сыходу ад санкцый. Еўрапейскае радыё для Беларусі (25 студзеня 2021).
- ↑ «Сохра», «Брэміна Груп», «БелАЗ», «МАЗ». Што за кампаніі падпалі пад санкцыі Эўразьвязу. Беларуская служба Радыё «Свабода» (21 чэрвеня 2021).
- ↑ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (6 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2021. Праверана 10 верасня 2021.
- ↑ ОЛЕКСІН Олексій Іванович(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2023. Праверана 1 снежня 2023.
- ↑ а б Товариство з обмеженою відповідальністю "Бреміно групп"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2024. Праверана 1 снежня 2023.
- ↑ а б Закрите акціонерне товариство "Нова нафтова компанія"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2024. Праверана 1 снежня 2023.
- ↑ ЗША абвясьцілі новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі. СЬПІС. Беларуская служба Радыё «Свабода» (9 жніўня 2021).
- ↑ «Гэта выглядае вельмі маштабна». Як новыя санкцыі паўплываюць на беларускую эканоміку. Беларуская служба Радыё «Свабода» (10 жніўня 2021).
- ↑ Японія ўвяла новыя санкцыі супраць беларускіх уладаў. У спісе сыны Лукашэнкі. Новы Час (8 сакавіка 2022).
- ↑ Кіраўнікі сілавога блёку, алігархі, прапагандысты і Галіна Лукашэнка. Супраць каго яшчэ Ўкраіна ўвяла санкцыі. Беларуская служба Радыё «Свабода» (20 кастрычніка 2022).
- ↑ ЗША ўвялі санкцыі супраць «Белавія» і Менскага заводу цывільнай авіяцыі. Хто яшчэ апынуўся пад санкцыямі. Беларуская служба Радыё «Свабода» (9 жніўня 2023).
- ↑ Да шостага пакета санкцый супраць Беларусі далучылася Швайцарыя. Беларуская служба Радыё «Свабода» (10 чэрвеня 2022).
- ↑ Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations: SOR/2022-49 (англ.). Canada Gazette (30 сакавіка 2022). Праверана 12 красавіка 2023.
- ↑ Эўрапейскі суд адхіліў пазоў беларускіх бізнэсоўцаў Вараб’я і Зайцава аб скасаваньні санкцый. Беларуская служба Радыё «Свабода» (9 лістапада 2023).
- ↑ Алексін перапісаў частку бізнэсу на нявестку. Наша Ніва (8 жніўня 2024).