Алёхаўка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Алёхаўка
Характарыстыка
Даўжыня 17 км
Плошча басейна 100 км²
Басейн Нёман
Басейн рэк Балтыйскае мора
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне за 0,8 км ад вёскі Малое Гарохавішча
 · Каардынаты 53°38′02″ пн. ш. 27°25′20″ у. д.HGЯO
Вусце Уздзянка
 · Вышыня 167,9[1] м
 · Каардынаты 53°31′35″ пн. ш. 27°18′17,50″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,3 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць
Раён Дзяржынскі раён, Уздзенскі раён
Алёхаўка (Мінская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

Алёхаўка — рака ў Дзяржынскім і Уздзенскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Уздзянка (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 17 км. Плошча вадазбору 100 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 м/км. Пачынаецца за 0,8 км на поўнач ад вёскі Малое Гарохавішча Дзяржынскага раёна, цячэ на паўднёва-заходніх схілах Мінскага ўзвышша. Упадае ва Уздзянку за 1,4 км на паўночны ўсход ад вёскі Чурылава Уздзенскага раёна. На ўсім працягу каналізаваная. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

Каля ракі вёскі Пахомаўшчына, Валярова (Дзяржынскі раён) і Алёхаўка (Уздзенскі раён).

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-91. Выданне 1979 г.(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азёры, вадасховішчы / Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007. — 480 с.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 73.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 26. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.(руск.) 
  • Ліст карты N-35-91. Выданне 1979 г.(руск.)