Уса (прыток Нёмана, Уздзенскі раён)
Уса | |
---|---|
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 115 км |
Басейн | 1 345 км² |
Расход вады | 6,3 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 0,8 км на захад ад вёскі Шышкі |
• Каардынаты | 53°48′38″ пн. ш. 26°56′34″ у. д.HGЯO |
Вусце | Нёман |
• Месцазнаходжанне | за 0,5 км на ўсход ад вёскі Пад’ельнікі |
• Вышыня | 157,2 м |
• Каардынаты | 53°20′53″ пн. ш. 27°06′32″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,3 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Нёман → Балтыйскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раёны | Дзяржынскі раён, Уздзенскі раён |
![]() ![]() |
|
![]() |
Уса́ — рака ў Дзяржынскім і Уздзенскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Нёман.
Даўжыня 115 км[1]. Плошча вадазбору 1345 км². Сярднегадавы расход вады ў вусці 6,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 ‰.
Пачынаецца за 0,8 км на захад ад вёскі Шышкі Дзяржынскага раёна, цячэ па паўднёвых схілах Мінскага ўзвышша, упадае ў Нёман за 0,5 км на ўсход ад вёскі Пад’ельнікі Уздзенскага раёна. Асноўныя прытокі: Вязенская, Рапуса, Уздзянка (злева), Ператуць (справа). Даліна звілістая, у верхняй частцы V-падобная (шырыня 300—500 м), ніжэй трапецападобная, пашыраецца да 2 км. Пойма двухбаковая, шырынёй 200—400 м, ніжэй упадзення Уздзянкі 1—2 км, перасечана старыцамі і асушальнымі каналамі. Рэчышча на працягу 5,5 км (ад вёскі Саковічы да вёскі Чэрнікаўшчына) каналізаванае, на астатнім працягу моцна звілістае. Шырыня ракі ў межань 7—10 м. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Каля вёскі Уса створана сажалка (плошча 0,08 км²).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.