Амазаніт
| Амазаніт | |
|---|---|
| | |
| Формула | (K,Na)AlSi3O8 |
| Прымесь | Pb |
| Фізічныя ўласцівасці | |
| Колер | блакітна-зялёны, бірузовы, зялёны |
| Колер рысы | белы |
| Бляск | шкляны, цьмяны |
| Празрыстасць | непразрысты |
| Цвёрдасць | 6—6,5 |
| Спайнасць | дасканалая |
| Злом | няроўны |
| Шчыльнасць | 2,6 г/см³ |
| Сінгонія | трыклінная |
| Амазаніт на Вікісховішчы |
Амазані́т[1], амазонскі камень — мінерал, разнавіднасць мікракліну, афарбаваная іонамі свінцу[1].
Уласцівасці
[правіць | правіць зыходнік]Крышталізуецца ў рамбічнай сінгоніі. Утварае крышталі, часцей зярністыя шчыльныя масы з альбітам, кварцам і інш. Бляск шкляны, цьмяны. Колер блакітна-зялёны, зялёны, бірузовы. Цвёрдасць 6—6,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 2,6[2] г/см³.
Паходжанне і радовішчы
[правіць | правіць зыходнік]Амазаніт трапляецца ў гранітах і гранітных пегматытах. На тэрыторыі Расіі быў знойдзены ў 1783 годзе ў Ільменскіх гарах каля горада Міяс на Урале горным інжынерам І. Ф. Германам[3].
Радовішчы амазаніту ў Расіі, ЗША, Аўстраліі, на Мадагаскары[3][2]. Таксама радовішчы ў Індыі[2].
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Амазаніт выкарытоўваецца ў якасці вырабнога каменя. З яго вырабляюць упрыгожанні, мастацкія вырабы. Амазанітавы граніт выкарыстоўваецца ў якасці абліцовачнага матэрыяла.
Зноскі
- 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1.
- 1 2 3 Амазонит // Кристаллов.net (руск.)
- 1 2 Амазонит // Каталог Минералов. RU (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1). — С. 303.
- Горная энциклопедия // Под редакцией Е. А. Козловского — М.: Советская энциклопедия, 1984—1991. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Amazonite // Mindat.org (англ.)
- Амазонит // Кристаллов.net (руск.)
- Амазонит // Каталог Минералов. RU (руск.)