Анатоль Мікалаевіч Карташэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Мікалаевіч Карташэвіч
Дата нараджэння 11 лютага 1949(1949-02-11) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1993)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Анатоль Мікалаевіч Карташэвіч (11 лютага 1949, Слуцк, Мінская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне аўтатрактарабудавання. Доктар тэхнічных навук (1993), прафесар (1994), акадэмік Інжынерна-тэхналагічнай і Інжынернай акадэміі Рэспублікі Беларусь, акадэмік Акадэміі аграрнай адукацыі, член Міжнароднай асацыяцыі Еўрапейскіх універсітэтаў. Кембрыджскім біяграфічным цэнтрам прызнаны «Чалавекам года» (1998).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў БСГА (1971), дзе і працуе (у 1993—1996 гг. дэкан па міжнародных сувязях, у 1996—2002 гг. першы прарэктар).

Аўтар звыш за 730 навукова-метадычных работ, у тым ліку 3 манаграфій, звыш за 20 кніг і брашур па паляпшэнні эксплуатацыйных характарыстык рухавікоў унутранага згарання, па актуальных праблемах аграрнай адукацыі. Аўтар 155 патэнтаў на вынаходствы, асобныя з якіх былі ўкаранёны на заводах краін СНД па вытворчасці рухавікоў (Наберажныя Чалны, Санкт-Пецярбург, Харкаў). Распрацаваў сістэмы аховы рухавікоў ад цеплавых і механічных перагрузак, прынцыпы павышэння экалагічных і эканамічных паказчыкаў работы дызеляў. Вынікі яго навуковай работы надрукаваны ў Германіі, Вялікабрытаніі, Францыі, Японіі, Кітаі, Польшчы, Румыніі, Расіі і інш. Выдаў 8 манаграфій, 14 вучэбных дапаможнікаў, звыш 20 кніг і брашур.

Асноўныя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Мелиоративные машины : курсовое и дипломное проектирование: учеб.пособие. — Горки, 1997 (у сааўт.).
  • Белорусская СХА: специальности и специализации. — Горки, 1998.
  • Белорусская СХА: история и современность. — Горки, 1998.

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 26 лютага 2021 г. № 61 «Аб узнагароджанні». Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (27 лютага 2021).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]