Анатоль Сяргеевіч Пархута

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Анатоль Сяргеевіч Пархута
Дата нараджэння 17 кастрычніка 1947(1947-10-17) (72 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у
Уплыў Ігар Дзмітрыевіч Белагорцаў, Анатоль Якаўлевіч Міцянін і Уладзімір Іванавіч Кулін[d]
Узнагароды

Анатоль Сяргеевіч Пархута (нар. 17 кастрычніка 1947, в. Мілейкі, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1971 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут па спецыяльнасці «Архітэктура» (выкладчыкі Ігар Дзмітрыевіч Белагорцаў, Анатоль Якаўлевіч Міцянін, Уладзімір Іванавіч Кулін). У 19711982 гадах галоўны архітэктар г. Ліды, у 19822004 гадах галоўны архітэктар Гродзенскай вобласці, з 2004 года намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Гроднажылбуд».

Член Саюза архітэктараў з 1997 года, білет № 42.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: генеральныя планы гарадоў Гродна (1983, 1998), Ліды (1991), Смаргоні (1984), Навагрудка (1995, у сааўтарстве з інстытутам «БелНДІПгорадабудаўніцтва»); комплекснае добраўпарадкаванне цэнтра г. Ліды (1972-82, у складзе аўтарскіх калектываў інстытутаў «БелКТИХ», «Белкамунпраект»: архітэктары С. Кандэрада, Матэйка); комплекснае добраўпарадкаванне гістарычнага цэнтра г. Навагрудка (1998, у складзе аўтарскага калектыва інстытута «Гроднаграмадзянпраект»: архітэктары А. Б. Тараненка, У. М. Еўдакімаў, Т. М. Макарэвіч, А. Б. Захарчук, А. Ф. Ярашэвіч, І. М. Казлоўскі); рэканструкцыя гістарычнага цэнтра г. п. Мір (2002, кіраўнік аўтарскага калектыва інстытута «Гроднаграмадзянпраект»: архітэктары А. Б. Захарчук, А. Быстроў, Е. Тараненка); транспартная развязка па вул. Будзённага ў г. Гродна (2003, сааўтары А. Б. Захарчук, Е. Тараненка, А. Валканоўскі, А. Сомаў, галоўны інжынер Р. Б. Кацынель); жылы гарадок «Рось» (1996, у складзе аўтарскага калектыва інстытута «Гроднаграмадзянпраект»: архітэктары У. М. Еўдакімаў, А. Быстроў, А. Б. Тараненка, Васілюк, М. Б. Куняўскі); Лядовы палац спорту ў г. Гродна (1999, у складзе аўтарскага калектыва інстытута «Гроднаграмадзянпраект»: архітэктары М. І. Жучко, У. М. Еўдакімаў, А. Б. Тараненка, галоўны інжынер Р. Б. Кацынель); рэканструкцыя Аўгустоўскага канала (2004—2006, навуковы кіраўнік праекта); грамадска-жылы комплекс «Ліра» па праспекце Касманаўтаў у г. Гродна (2008, сааўтар І. А. Абухаў).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь (1999), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1998), лаўрэат прэміі Мінбудархітэктуры імя У. А. Караля (1999), ордэн «Знак Пашаны» (1986), Ганаровая Грамата Вярхоўнага Савета БССР (1980), Ганаровая Грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пархута Анатолий Сергеевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.