Перайсці да зместу

Анатоль Філімонавіч Магіленка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Філімонавіч Магіленка
Дата нараджэння 10 жніўня 1938(1938-08-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 верасня 1997(1997-09-02) (59 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера ветэрынарыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар ветэрынарных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Анатоль Філімонавіч Магіленка (10 жніўня 1938, вёска Карабанавічы, Дубровенскі раён, Віцебская вобласць — 2 верасня 1997) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Беларусі (1996), доктар ветэрынарнай медыцыны (1990), прафесар (1991), Акадэмік аграрнай акадэміі Расійскай Федэрацыі (1996).

У 1956—1959 гадах вучыўся ў Гусеўскім сельскагаспадарчым тэхнікуме (Калінінградская вобласць), у 1962—1964 гадах — у Омскім ветэрынарным інстытуце, у 1964—1967 гадах — у Віцебскім ветэрынарным інстытуце. У 1969—1973 гадах вучыўся ў аспірантуры пры кафедры паталогіі і тэрапіі Віцебскага ветэрынарнага інстытута.

З красавіка 1959 года па верасень 1962 года працаваў заатэхнікам саўгаса «Кветкавы» ў Омскай вобласці. Са жніўня 1967 года па жнівень 1968 года — старшы ветурач-эпізаатолаг Жабінкаўскай райветстанцыі Брэсцкай вобласці, са жніўня 1968 па снежань 1969 года — намеснік начальніка Жабінкаўскай райветстанцыі Брэсцкай вобласці.

З 1973 па 1981 год — асістэнт кафедры клінічнай дыягностыкі Віцебскага ветэрынарнага інстытута. З 1981 па 1988 год — дацэнт кафедры клінічнай дыягностыкі Віцебскага ветэрынарнага інстытута. З 1988 па 1993 год — прарэктар па вучэбнай рабоце Віцебскага ветэрынарнага інстытута. З 1991 па 1997 год — загадчык кафедры клінічнай дыягностыкі Віцебскага ветэрынарнага інстытута. З 1993 па 1995 год — першы прарэктар Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. З 1995 па 1997 год — рэктар Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.

Навуковыя публікацыі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Могиленко, А. Ф. Применение иммунокорректоров в профилактике и лечении неспецифической бронхопневмонии телят / А. Ф. Могиленко // Актуальные проблемы ветеринарной и зоотехнической науки в интенсификации животноводства : материалы конференции, посвященной 70-летию МВА, (24-26 ноября 1989 г.) / Московская ветеринарная академия им. К. И. Скрябина. — Москва, 1990. — С. 120—121.
  • Могиленко, А. Ф. Коррекция нарушений иммунной защиты и аутоиммунных процессов в организме бычков, больных остеодистрофией / А. Ф. Могиленко // Новое в диагностике, лечении и профилактике болезней молодняка сельскохозяйственных животных : межвузовский сборник научных трудов / Московская ветеринарная академия им. К. И. Скрябина; ред. А. Д. Белов. — Москва, 1991. — С. 63-69.
  • Могиленко, А. Ф. Иммунный статус бычков при различных технологиях выращивания [Иммунодефициты] / А. Ф. Могиленко // Технология получения и выращивания здорового молодняка сельскохозяйственных животных и рыбопосадочного материала : тезисы докладов Республиканской научно-практической конференции / Академия аграрных наук Республики Беларусь, Витебский ветеринарный институт. — Минск, 1993. — С. 155—156.
  • Могиленко, А. Ф. Формирование иммунологического статуса у молодняка крупного рогатого скота при сенажноконцентратном типе кормления / А. Ф. Могиленко // Ученые записки / Витебская государственная академия ветеринарной медицины. — Витебск, 1996. — Т. 33. — С. 33-34.