Андрыс Бэрзіньш
Андрыс Бэрзіньш Andris Bērziņš | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
8 ліпеня 2011 — 8 ліпеня 2015 | |||
Папярэднік | Валдыс Затлэрс | ||
Пераемнік | Раймандс Вэёніс | ||
Партыя | КПСС Саюз зялёных і сялян | ||
Адукацыя | |||
Прафесія | радыёінжынер | ||
Дзейнасць | палітык, банкір | ||
Нараджэнне | 10 снежня 1944 (76 гадоў) Нітаўрэ, Нітаўрская воласць, Рыжскі павет, Латвійская ССР, СССР | ||
Жонка | Dace Seisuma[d] | ||
Узнагароды | |||
Андрыс Бэрзіньш (лат.: Andris Bērziņš; 10 снежня 1944, Нітаўрэ, Латвійская ССР, СССР) — латвійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Прэзідэнт Латвіі (з 8 ліпеня 2011 года). Прадпрымальнік. Мільянер.
Кар'ера ў савецкі перыяд[правіць | правіць зыходнік]
З 1970 года — інжынер, пасля — дырэктар прадпрыемства «Электрон». Быў членам КПСС.
З 1988 года — намеснік Міністра бытавых паслуг Латвійскай ССР. Узначальваў Савет народных дэпутатаў і выканкам Валміерскага раёна.
У 1990 годзе быў абраны ў Вярхоўны савет Латвіі, працаваў у фракцыі Народнага фронту Латвіі. 4 мая 1990 года галасаваў за аднаўленне незалежнасці.
Кар'ера ў незалежнай Латвіі[правіць | правіць зыходнік]
У 1993 годзе ўзначаліў фонд прыватызацыі пры Банку Латвіі.
У 1993—2004 гадах — прэзідэнт АТ Latvijas Unibanka.
Са снежня 2006 года па красавік 2009 года — старшыня савета Latvenergo.
У 2006—2010 гадах на грамадскіх пачатках працаваў прэзідэнтам Гандлёва-прамысловай палаты.
Працаваў дарадчыкам прэзідэнта Skandinaviska Enskilda Bank, AS Unibanka
Пасля сыходу на пенсію Бэрзіньш вярнуўся ў актыўную палітыку. У 2005 годзе ён стаў кандыдатам у дэпутаты думы Рыгі ад Саюза зялёных і сялян (СЗК).
З 2 лістапада 2010 года — дэпутат 10-га Сейма Латвіі і член фракцыі СЗК. З 4 лістапада 2010 года — сябра, а з 8 лістапада — старшыня камітэта па эканамічнай, сельскагаспадарчай, экалагічнай і рэгіянальнай палітыцы Сейма. З 4 лістапада 2010 года — член Камісіі па запытах Сейма. З 17 сакавіка 2011 года па 25 мая 2011 года — член Парламенцкай камісіі па расследаванні ў сувязі з меркаванай незаконнай дзейнасцю па паглынанні і рэструктурызацыі АТ Parex Bank.
- Выпускнікі Рыжскага тэхнічнага ўніверсітэта
- Выпускнікі Латвійскага ўніверсітэта
- Нарадзіліся 10 снежня
- Нарадзіліся ў 1944 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Нітаўрэ
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак
- Камандоры ордэна Трох Зорак
- Кавалеры Крыжа Прызнання
- Прэзідэнты Латвіі
- Банкіры Латвіі
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Латвійскай Рэспублікі
- Дэпутаты Дзясятага Сейма Латвіі
- Прадпрымальнікі Латвіі
- Члены КПСС
- Мільянеры
- Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў