Перайсці да зместу

Вайра Віке-Фрэйбэрга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вайра Віке-Фрэйбэрга
Vaira Vīķe-Freiberga
Сцяг6-ы Прэзідэнт Латвіі
з 8 ліпеня 1999
Папярэднік Гунтыс Улманіс
Пераемнік Валдыс Затлэрс

Нараджэнне 1 снежня 1937(1937-12-01)[1][2][…] (88 гадоў)
Бацька Карліс Вікіс
Маці Анемарыя Віке
Муж Імантс Фрэйбэргс[d]
Дзеці сын: Карліс Робертс
дачка: Індра Каралінэ
Грамадзянства
Член у
Адукацыя
Дзейнасць псіхалогія
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Knight Grand Cross in the Order of the Netherlands Lion Order of Adolphe of Nassau ордэн Лазні
ланцуг ордэна Зоркі Румыніі
National Order of Merit Вялікая стужка ордэна Леапольда I кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна Collar of the Order of Isabella the Catholic‎ Вялікі крыж ордэна Збавіцеля
ордэн святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі
officier de l'Ordre national du Québec Grand Cordon of the Supreme Order of the Chrysanthemum Grand Cross Special Class of the Order of Merit of the Federal Republic of Germany Ордэн Крыжа Зямлі Марыі ордэн Белай зоркі на ланцугу кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа Вялікі крыж ордэна Трох зорак Order of Viesturs крыж Прызнання ордэн князя Яраслава Мудрага I ступені Grand Cross of the Order of the White Double Cross‎ ордэн Свабоды ордэн «Стара планіна» ордэн «Дружба»
Nizami Ganjavi Gold Medal
Order of Makarios III ордэн Заслуг ордэн «На карысць Рэспублікі» ланцуг ордэна Заслуг Grand Cross with Collar of the Order of the White Rose of Finland ордэн Серафімаў ордэн Белага арла кавалер Вялікага крыжа ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча Grand Cross of the Order of Vytautas the Great кавалер Вялікага крыжа, дэкараванага Вялікай стужкай ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» Grand Collar of the Order of Prince Henry

Grand Medal of the Latvian Academy of Sciences[d] (1997)

Konrad Adenauer Award[d] (2010)

Marcel Vincent Prize[d] (1992)

Hannah Arendt Prize[d] (2005)

залатая пласціна Акадэміі дасягненняў[d]

honorary doctorate from the University of Strasbourg[d] (2013)

ганаровы доктар Універсітэта Вітаўта Вялікага[d]

член Каралеўскага таварыства Канады[d]

ганаровы доктар Атаўскага ўніверсітэта[d]

ганаровы доктар Універсітэта Мак-Гіла[d]

ганаровы доктар Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэта[d]

Walter Hallstein Prize[d] (2006)

Pierre Chauveau Medal[d]

Honorary doctor of the University of Liège[d] (2006)

honorary diploma of President of Azerbaijan Republic

Hayek Medal[d] (2009)

honorary doctor of Baku State University[d]

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вайра Віке-Фрэйбэрга (лат.: Vaira Vīķe-Freiberga; нар. 1 снежня 1937(1937-12-01)[1][2][…], Рыга[3]) — латвійскі дзяржаўны дзеяч, Прэзідэнт Латвійскай Рэспублікі з 8 ліпеня 1999 года да 7 ліпеня 2007 года. Спецпасланнік Генеральнага сакратара ААН, віцэ-старшыня Групы экспертаў па доўгатэрміновай будучыні Еўрапейскага Саюза.

Нарадзілася 1 снежня 1937 года ў Рызе (Латвія).

31 снежня 1944 года сям’я збегла ў Германію ад савецкіх войскаў. Пачатковую адукацыю атрымала ў латышскай школе ў лагеры бежанцаў у Любеку (Германія) і ў французскай жаночай гімназіі ў Касабланцы (Марока).

У 1953 годзе сям’я перасялілася ў Канаду, дзе Вайра працавала клеркам у банку і сартавальніцай лістоў.

У Канадзе вучылася ва ўніверсітэце Таронта і ўніверсітэце McGill, дзе ў 1965 годзе атрымала доктарскую ступень па псіхалогіі.

Між 1965 і 1998 гадамі выкладала псіхалогію ў Манрэальскім універсітэце. У гэты час актыўна ўдзельнічала ў жыцці латышскай грамады Канады, шмат яе даследаванняў былі прысвечаны традыцыйнаму латышскаму фальклору, дайнам.

Займала пасаду прэзідэнта Канадскага псіхалагічнага таварыства, Федэрацыі грамадскіх навук Канады і Аб’яднання па развіцці вывучэння краін Балтыі. Узначальвала Навуковы савет Канады, з’яўляецца членам Савета жанчын-лідараў свету. У 1999 годзе абрана ў члены Акадэміі навук Латвіі.

У 1998 годзе вярнулася ў Латвію, дзе ўзначаліла Інстытут Латвіі — арганізацыю, што займаецца прамоцыяй Латвіі за мяжой.

У 1999 годзе была абрана Презідэнтам Латвійскай Рэспублікі. Спачатку не вылучала сваёй кандыдатуры, але Сейм не здолеў абраць прэзідэнта з заяўленых кандыдатаў, таму Віке-Фрэйбэрга, як вельмі паважаная ў грамадстве дзяячка, не звязаная з пэўнай палітычнай сілай, стала кампрамісным кандыдатам.

Падчас двух прэзідэнцкіх тэрмінаў мела высокую папулярнасць, яе рэйтынг сягаў 70-85 %. Праводзіла актыўную знешнюю палітыку, запомнілася рэзкімі выказваннямі ў бок Расіі і актыўнымі дзеяннямі па далучэнні Латвіі да НАТА і Еўрапейскага Саюза (членства ў абедзвюх арганізацыях атрымана Латвіяй у 2004 годзе). Падтрымала амерыканскую кампанію ў Іраку ў 2003 годзе.

Муж — Імантс Фрэйбергс (1934—2026), прэзідэнт Латвійскай асацыяцыі інфармацыйных тэхналогій і тэлекамунікацый. Сужэнцы ажаніліся ў 1960 годзе. Старэйшы сын Карліс жыве ў Латвіі, дачка Індра працуе ў Лондане. Малодшы сын пары Іварс (нар. і пам. 1966) памёр праз два дні пасля нараджэння.

  1. 1 2 Vaira Vike-Freiberga // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Vaira Vike-Freiberga // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480 Праверана 18 кастрычніка 2026.