Андрэйс Пумпурс
Андрэйс Пумпурс | |
---|---|
лат.: Andrejs Pumpurs | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 22 верасня (4 кастрычніка) 1841[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 (19) ліпеня 1902 (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, афіцэр |
Гады творчасці | 1869 — цяп. час |
Жанр | эпас |
Мова твораў | латышская мова |
Узнагароды | |
![]() |
А́ндрэйс Пу́мпурс (лат.: Andrejs Pumpurs; 10 верасня (22 верасня) 1841, хутар Кейраны, Ліелюмправа, Рыжскі павет, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя — 23 чэрвеня (6 ліпеня) 1902, Рыга, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя) — латышскі паэт, найбольш вядомы дзякуючы стварэнню эпічнага твору «Лачплесіс» і бачны дзеяч руху младалатышы. Таксама прымаў удзел добраахвотнікам у вайне на баку Сербіі супраць Асманскай імперыі ў 1876 годзе, а таксама служыў афіцэрам у расійскім войску. Быў заўзятым прапагандыстам латышскай культуры.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Быў адным з трох дзяцей з сям’і малазямельнага селяніна. Не маючы магчымасці працягнуць сваю адукацыю пасля завяршэння трохгадовага курсу з-за беднасці сваёй сям’і, быў вымушаны працаваць каморнікам і рабіць брудную працу са сваім бацькам. Пумпурс захапляўся латышскай вуснай традыцыяй, асабліва моцна яму падабаліся легенды. Свае першыя вершы і раннія накіды эпасу былі напісаны ў Пебалзе, сельскім цэнтры латышскай адукацыі і культурнага жыцця паміж 1867 і 1872 гадамі.
Пасля кароткага перыяду ў Рызе ён з’ехаў у Маскву ў 1876 годзе, дзе пазнаёміўся са славянафіламі Іванам Аксакавым і Міхаілам Катковым. Пумпурс стаў трэцім латышскім добраахвотнікам, які змагаўся за Сербію з іншымі расійскімі саюзнікамі супраць туркаў. Ваенная кар’ера вымусіла яго з’ехаць у Севастопаль, а затым у Адэсу, дзе ён атрымаў адукацыю афіцэра. У 1882 годзе ён вярнуўся на радзіму, дзе браў удзел у таемных сустрэчах руху нарадавольцаў. З 1895 года ён працаваў інтэндантам у Дзвінску. Памёр праз рэўматызм, пахаваны на Вялікіх могілках у Рызе.
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
- Імем Андрэйса Пумпурса названы вуліцы ў Рызе і шматлікіх іншых гарадах Латвіі.
- У цэнтры Даўгаўпілса ў скверы, які носіць імя паэта, пастаўлены помнік (скульптар Волкава).
- У Ліелвардэ адкрыты музей паэта.
- У 1961 годзе была выпушчана паштовая марка СССР, прысвечаная Пумпурсу.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Пумпур Андрей Индрикович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Viktors Hausmanis, ed.: Latviešu rakstniecība biogrāfijās. Rīga: LZA, 1992.
- Anita Rožkalne, project manager: Latviešu rakstniecība biogrāfijās. 2., rev. und erw. Aufl.- Rīga: Zinātne, 2003.
- Teodors Zeiferts: Latviešu rakstniecības vēsture. Rīga: 1922.
- Arveds Švābe: Latvijas vēsture 1800—1914. Uppsala: Daugava, 1958.
- Arveds Švābe, ed.: Latvju enciklopēdija. Stockholm: Trīs Zvaigznes, 1952—1953.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Андрэйс Пумпурс
- Працы на праекце Gutenberg
- Працы ў Internet Archive
- Старонка на сайце Philatelia.Ru
- Нарадзіліся 4 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1841 годзе
- Нарадзіліся ў Рыжскім павеце
- Памерлі 19 ліпеня
- Памерлі ў 1902 годзе
- Памерлі ў Рызе
- Пахаваныя на Вялікіх могілках
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Латвіі
- Пісьменнікі Расіі паводле алфавіта
- Постаці Даўгаўпілса
- Штабс-капітаны
- Латышскамоўныя паэты
- Нарадзіліся ў Латвіі