Андрэй Васілевіч Фомачкін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Лёгкая атлетыка
Андрэй Васілевіч Фомачкін
Cerimônia de abertura dos Jogos Paralímpicos Rio 2016 22.jpg
Агульная інфармацыя
Дата і месца нараджэння 24 мая 1963(1963-05-24) (56 гадоў)
Грамадзянства
IAAF 4513
Асабістыя рэкорды

Андрэй Васілевіч Фомачкін (руск.: Андрей Васильевич Фомочкин, нар. 24 мая 1963, г. Армавір[1], Краснадарскі край, РСФСР, СССР) — беларускі лёгкаатлет і спартыўны функцыянер. Майстар спорту міжнароднага класа. Пераможца і прызёр Спартакіяды народаў СССР (1986), рэкардсмен СССР у зімовым мнагабор'і.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і вайскоўца Васіля Паўлавіча Фомачкіна. Бацька служыў у розных гарнізонах, сям'я доўгі час жыла ў расійскім Армавіры. У 1981 годзе Андрэй Фомачкін пераехаў у Мінск, бо ў 1979 годзе сюды запрасілі на працу яго трэнера Анатоля Лабанава, а ён перавёз і сваіх вучняў[2].

А. Фомачкін стаў адным з мацнейшых дзесяціборцаў СССР 1980-х, прызёрам чэмпіянатаў, рэкардсменам СССР у шматбор'і ў залах[3]. На Летняй Спартакіядзе народаў СССР 1986(руск.) бел. у эстафеце 4х400 м разам Валерыем Даўкшам, Сяргеем Дабравольскім і Уладзімірам Будзько паказаў вынік 3.05,66[4].

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава, пазней Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых працаўнікоў і спецыялістаў фізічнай культуры, спорту і турызму[5].

Працаваў трэнерам-выкладчыкам СДЮШАР Мінскай вобласці, займаў шэраг кіруючых пасад у дзяржаўных і камерцыйных арганізацыях, з 2007 года ў дырэктараце нацыянальных каманд, у 20082010 гг. — памочнікам Міністра спорту і турызму Беларусі. У 20102012 гг. старшыня дырэктарата нацыянальных каманд па відах спорту Міністэрства спорту і турызму Беларусі[5]. Затым дырэктар РЦАП па лёгкай атлетыцы, кіраўнік аддзела зімовых відаў спорту ва ўпраўленні нацыянальных каманд па відах спорту Міністэрства спорту і турызму. З 2017 дырэктар Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай подрыхтоўкі по зімовых відах спорту «Раўбічы»[6].

Жанаты, мае дваіх дзяцей. Бацька, разам са сваім старэйшым сынам, жыве ў расійскім Рыбінску.

Скандал са сцягам Расіі[правіць | правіць зыходнік]

На адкрыцці Летніх Паралімпійскіх гульняў 2016 у Рыа-дэ-Жанэйра, якое адбылося 7 верасня на стадыёне «Маракана», Андрэй Фомачкін выйшаў разам з беларускай камандай са сцягам Расіі, чыя каманда была раней у поўным складзе дыскваліфікавана Міжнародным паралімпійскім камітэтам на падставе дакладу Мак-Ларэна, дзе сцвярджалася, што ўжыванне допінгу падтрымлівалася ў Расіі на дзяржаўным узроўні[7]. Фомачкін прайшоў са сцягам па стадыёне некалькі дзясяткаў метраў, перад тым як яго забралі[8].

У МПК заявілі, што прымуць рашэнне аб дысцыплінарных мерах[8]. 8 верасня Міжнародны паралімпійскі камітэт пазбавіў Фомачкіна акрэдытацыі[9], 10 верасня той вярнуўся ў Мінск.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

23 жніўня 2016, кіраўнік Паралімпійскага камітэта Беларусі Алег Шэпель заявіў, што беларускія спартсмены на адкрыцці Паралімпіяды панясуць беларускія і расійскія сцягі[10], аднак у прэс-службе Міжнароднага паралімпійскага камітэта адзначылі, што Расія не мае права выступаць на Паралімпійскіх гульнях у 2016 годзе ў Рыа-дэ-Жанэйра, таму, калі беларускія спартсмены панясуць расійскія сцягі падчас цырымоніі адкрыцця, то гэта будзе разглядацца як палітычны пратэст, а ў дачыненні да адпаведных спартсменаў і / або нацыянальнага паралімпійскага камітэта будуць прынятыя пэўныя захады. Алег Шэпель быў вымушаны апраўдвацца, што яго словы няправільна інтэрпрэтавалі, і афіцыйная дэлегацыя на стадыёне «Маракана» будзе несці толькі дзяржаўны сцяг Беларусі[11]. Пазней з інтэрв'ю прэс-сакратара Прэзідэнта Беларусі Наталлі Эйсмант стала вядома, што беларуская дэлегацыя планавала несці вялікі расійскі сцяг на чале калоны побач з беларускім, але ён быў канфіскаваны прадстаўнікамі Міжнароднага паралімпійскага камітэта[12].

Водгук[правіць | правіць зыходнік]

Пасля акцыі Фомачкіна кіраўнік Паралімпійскага камітэта Беларусі Алег Шэпель заявіў, што гэта быў жэст салідарнасці з адхіленымі ад гульняў расійскімі атлетамі[13].

Прэс-сакратар Міністэрства спорту і турызму Беларусі Уладзімір Несцяровіч, каментуючы акцыю, заявіў, што яна не была санкцыянавана міністэрствам[14]. Прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык на брыфінгу паведаміў, што беларускі спартсмен, які вынес сцяг Расіі на цырымоніі адкрыцця Паралімпіяды, паступіў па-таварыску і па-мужчынску, а Беларусь гатовая адказваць за яго ўчынак[15]. Прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант падкрэсліла[16]:

«Вынас сцяга падчас цырымоніі адкрыцця — ініцыятыва беларускай дэлегацыі. Тым не менш, я хачу падкрэсліць, што гэта пазіцыя дзяржаўная, і гэта ў тым ліку пазіцыя прэзідэнта краіны і прэзідэнта нашага Паралімпійскага камітэта. Мы салідарныя з расійскімі паралімпійцамі.»

Пазней і сам Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўхваляе гэты крок, які з'яўляецца праявай «салідарнасці і пратэсту супраць несправядлівасці»[17].

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ўчынак Фомачкіна заслухоўвае захаплення[18]. Віцэ-прэзідэнт Паралімпійскага камітэта Расіі Рыма Баталава(руск.) бел. выступіла з ініцыятывай узнагародзіць Фомачкіна ордэнам Дружбы[19].

Беларуская плаўчыха і алімпійская прызёрка Аляксандра Герасіменя назвала ўчынак «смелым»[20].

Шэф беларускай місіі на Паралімпіядзе Мікалай Шудзейка ў інтэрв'ю The Guardian сказаў, што беларускія паралімійцы «засмучаны і абураны» разгортваннем расійскага сцяга над афіцыйнай дэлегацыяй. Паводле яго слоў, Фомачкін патлумачыў свой учынак тым, што ён рускі паводле паходжання і хацеў выразіць падтрымку расійскім паралімпійцам[21]. У навінавым эфіры тэлеканала «Беларусь 1» было аднак заяўлена, што інтэрв'ю Шудзейкі брытанскаму выданню з'яўляецца няпраўдай[22].

Сам Андрэй Фомачкін падкрэсліў пасля, што падтрымаў бы кожную каманду, якую несправядліва б адхілілі ад Алімпіяды або Паралімпіяды[23].

3.10.2016 ў Маскве ў рамках мультымедыйный прэс-канферэнцыі беларускія паралімпійцы перадалі расійскім калегам той самы сцяг, што пабываў у Рыа-дэ-Жанейра. Расійскі бізнесмен Сяргей Шмакаў, у сваю чаргу, падарыў квартэру ў жылым комплексе пад Зеленаградам Андрэю Фомачкіну[24].

У студзені 2018 беларускія паралімпійцы атрымалі папярэджанне ад Міжнароднага алімпійскага камітэта аб недапушчальнасці выкарыстання расійскага сцяга на маючай адбыцца Паралімпіядзе, як гэта было ў Рыа ў 2016 годзе[25].

Зноскі

  1. sport.tut.by
  2. kp.ru
  3. kp.ru
  4. Мужчины (стадион)
  5. 5,0 5,1 Андрей Фомочкин назначен директором РЦОП по легкой атлетике
  6. pressball.by
  7. «Rio Paralympics 2016: Russian athletes banned after doping scandal»
  8. 8,0 8,1 МПК расследует инцидент с флагом России на Паралимпиаде
  9. Міжнародны паралімпійскі камітэт пазбавіў «сцяганосца» Фомачкіна акрэдытацыі
  10. Беларускія спартоўцы на адкрыцьці Паралімпіяды панясуць расейскія сьцягі?
  11. Беларускім паралімпійцам забараніў несці сцяг Расіі на адкрыцці Гульняў Міжнародны паралімпійскі камітэт
  12. Лукашенко возмущен «демократичностью» Международного паралимпийского комитет
  13. «Жэст салідарнасці». Шэпель пракаментаваў з'яўленне сцяга Расіі на адкрыцці Паралімпіяды
  14. Прэс-сакратар Мінспорту: Беларусы пранеслі сцяг Расіі? Гэтая акцыя не была санкцыянаваная міністэрствам
  15. МЗС: Беларус са сцягам Расіі на адкрыцці Паралімпіяды — гэта па-мужчынску
  16. Лукашэнка ўхваліў рашэнне пранесці ў Рыа сцяг Расіі
  17. nn.by
  18. Поступок белоруса, пронесшего на Паралимпиаде флаг РФ, достоин восхищения - Кремль (руск.) . rsport.ru (8 верасня 2016).
  19. Белорусского героя в Рио зовут Андрей Фомочкин, его хотят наградить (руск.) . ru.sputnik.kg.
  20. Герасіменя назвала ўчынак «сцяганосца» Фомачкіна смелым. Белсат (8 верасня 2016). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2016. Праверана 10 верасня 2016.
  21. Belarus Paralympians ‘upset and indignant’ at official waving Russian flag theguardian.com
  22. belta.by
  23. belta.by
  24. sputnik.by
  25. sb.by

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]