Перайсці да зместу

Міністэрства спорту Рэспублікі Беларусь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міністэрства спорту Рэспублікі Беларусь
скарочана — Мінспорту
Выява лагатыпа
Эмблема Міністэрства спорту
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Беларусь
Дата стварэння 25 жніўня 1991
Вышэйшае ведамства Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь
Штаб-кватэра 220030, г. Мінск, вул. Кірава, 8, корп. 2
Гадавы бюджэт 182 630 796,0 рублёў[1] (2018)
Міністр Сяргей Кавальчук
Першы намеснік Аляксандр Вікенцьевіч Дараховіч
Намеснікі Аляксандр Іванавіч Баравуля
Сайт https://www.mst.gov.by/

Міністэрства спорту Рэспублікі Беларусь (Мінспорту Беларусі) — рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, які праводзіць дзяржаўную палітыку ў галіне фізічнай культуры і спорту. Каардынуе дзейнасць у гэтай сферы іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання.

Паводле статута ведамства мае наступныя задачы:

  • парадкаванне фізічнага выхавання;
  • распрацоўка захадаў пашырэння фізічнага выхавання;
  • правядзенне доследаў выніковасці аздараўлення насельніцтва, дзіцячых і юнацкіх гульняў, гульняў вышэйшых дасягненняў;
  • узгадненне фізічнага выхавання і гульняў сярод непрацаздольных асоб;
  • правядзенне гульняў у Беларусі.

10 лістапада 1995 года заснавана як Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь[2].

З 1 студзеня 2026 года — Міністэрства спорту Рэспублікі Беларусь[3].

Падначаленыя арганізацыі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва
  • Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр спорту
  • Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры
  • Рэспубліканскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву
  • Дзяржаўная ўстанова «Белспортзабеспячэнне»
  • Навукова-тэхнічнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Кампак»
  • Нацыянальныя спартыўныя латарэі
  • Рэдакцыя газеты «Спартыўная панарама»
  • Чыжоўка-Арэна
  • Рэспубліканскі цэнтр алімпійскага рэзерву па гандболе
  1. Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім бюджэце на 2018 год (руск.)(недаступная спасылка). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (31 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2018. Праверана 21 красавіка 2018.
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 лістапада 1995 года № 456
  3. Указ Президента Республики Беларусь от 10 сентября 2025 года № 329 «О совершенствовании государственного управления в сфере туризма»