Анет (востраў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Анет
англ. Annette
Colors of Alaska - panoramio.jpg
Узбярэжжа
Характарыстыкі
Плошча332,573 км²
Насельніцтва1 447 чал.
Шчыльнасць насельніцтва4,35 чал./км²
Размяшчэнне
55°08′06″ пн. ш. 131°27′21,60″ з. д.HGЯO
АкваторыяАляска
Краіна
Анет (востраў) (Аляска)
Анет
Анет
Лагатып Вікісховішча Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Ане́т (англ.: Annette) — востраў у складзе архіпелага Аляксандра. Належыць да амерыканскага штата Аляска. Плошча — 332,573 км². Насельніцтва (2000 г.) — 1447 чалавек.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Анет знаходзіцца ў 1,27 км на поўдзень ад большага па плошчы вострава Рэвільяхіхеда. Сфарміраваўся на месцы сутыкнення тэктанічных пліт, там, дзе цягнецца ціхаакіянскі вогненны пояс. Абрысы вострава надзвычай складаныя. На поўначы і на захадзе працяглыя фіёрды ствараюць шырокія паўастравы. Большасць паверхні складзена стромкімі кварцытамі і дыярытамі, а таксама асадкавымі пародамі. Цэнтральная частка Анет гарыстая. Вышэйшая гара дасягае 1447 м над узроўнем акіяна. Буйны заходні паўвостраў Метлакатла адносна роўны з рэдкімі скалістымі ўзвышшамі.

Для вострава Анет характэрна густая рачная сетка. У міжгорных катлавінах месцяцца азёры і балоты.

Клімат марскі вільготны. Сярэднегадавая тэмпература трымаецца паміж +5,2°C і +11,1°C. Узімку магчымы зніжэнні тэмпературы ніжэй за 0°C. Гадавая колькасць ападкаў перавышае 2500 мм.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Анет быў здаўна вядомы індзейцам-тлінкітам як месца палявання. Са згоды тлінкітаў у канцы XIX ст. на захадзе вострава пасяліліся цымшыян, якія паходзілі з тэрыторыі сучаснай Брытанскай Калумбіі. Яны далі назву свайму паселішчу Метлакатла ў гонар старога паселішча на мацерыковым узбярэжжы.

У 1879 г. востраў даследаваў амерыканскі натураліст В. Х. Дол. Лічыцца, што ён даў сучасную назву востраву ў гонар сваёй жонкі. У 1887 г. брытанец Вільям Данкан заснаваў на Анет англіканскую місію. Пад яго ўздзеяннем 823 цымшыян прынялі хрысціянства. У 1891 г. Кангрэс ЗША прызнаў Анет індзейскай рэзервацыяй.

Падчас II Сусветнай вайны ўрад ЗША заключыў пагадненне з індзейскай абшчынай аб стварэнні ў Метлакатле ваеннага аэрадрома. Наўзамен астравіцянам абяцалі пабудаваць сучасную шашу, каб злучыць востраў з сеткай дарог Аляскі і Канады. Хаця аэрадром сапраўды дзейнічаў, свой абавязак урад выканаў толькі ў 19972007 гг.

У нашы дні востраў Анет — адзінае месца ў штаце Аляска, шчыльна населеннае цымшыян, якое захоўвае статус індзейскай рэзервацыі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]