Анка Упала

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Анка Упала
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

14 сакавіка 1981(1981-03-14) (36 гадоў)

Месца нараджэння:

Магілёў, Магілёўская вобласць, БССР, СССР

Альма-матар:

Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

пісьменніца, перакладчыца

Анка Упала (сапр.: Алена Уладзіміраўна Казлова, 14 сакавіка 1981, Магілёў) — беларуская пісьменніца, перакладчыца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла факультэт замежных моў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Жыве ў Мінску. Каардынатар Школы маладога пісьменніка пры ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пераможца літаратурнага конкурсу імя Данііла Хармса (Санкт-Пецярбург, 2007), фіналістка конкурсу маладых літаратараў імя Карласа Шэрмана (Мінск, 2009), дыпламант прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ў намінацыі «Проза» (2011). Апавяданні і вершы публікаваліся ў зборніку «Святая праўда і іншыя казкі» (2009), магілёўскім перыядычным друку, літаратурных часопісах «Тэксты», «Дзеяслоў», «Тэрмапілы», «Arche», газеце «Літаратурная Беларусь», шведскай анталогіі перакладаў сучаснай беларускай літаратуры «Беларусь — літаратурнае падарожжа» (Стакгольм, 2011). Аўтар перакладаў прозы з англійскай, рускай і старабеларускай моў, аўтаперакладаў на англійскую.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]