Анс Эрнеставіч Даўман
| Анс Эрнеставіч Даўман | |
|---|---|
| |
| Дата нараджэння | 26 лістапада 1885 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 1 жніўня 1920[1] (34 гады) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Узнагароды і званні | |
Анс Эрнеставіч Даўман (26 лістапада 1885, хутар Крэйпі, Рыжскі павет — 1 жніўня 1920, Брэст) — бальшавік, дзеяч бальшавіцкага руху ў Латвіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. З 1904 года ў РСДРП. Удзельнік рэвалюцыі 1905—1907 гадоў. 3 1914 года на франтах Першай сусветнай вайны. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года член Нарвенскага Савета, пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі старшыня Нарвенскага ВРК.
У час наступлення нямецкіх войск у лютым—сакавіку 1918 года камандзір Нарвенскага партызанскага атрада, камісар Гатчынскай дывізіі. Удзельнік вызвалення Латвіі ад нямецкіх і белагвардзейскіх войск, быў членам РВС арміі Савецкай Латвіі. У жніўні — кастрычніку 1919 года узначальваў абарону Дзвінскага ўмацаванага раёна. 3 кастрычніка 1919 года член РВС 16-й арміі на Беларусі.
3 чэрвеня 1920 года камандзір 10-й стралковай дывізіі, якая займала Ігумен, Пухавічы, Клецк, Бярозу, Кобрын, Брэст у час польска-савецкай вайны. Анс Даўман загінуў у баі пры фарсіраванні ракі Заходні Буг пад Брэстам 1 жніўня 1920 года. Пахаваны ў Мінску ў Цэнтральным дзіцячым парку імя М. Горкага.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У 1969 годзе быў усталяваны помнік у г. п. Обаль. Яго імем у 1928 годзе названа вуліца ў Мінску (былая другая Старавіленская), на доме № 1 устаноўлена мемарыяльная дошка. Таксама названы вуліцы ў Барысаве, за савецкай акупацыяй была вуліца ў Нарве. Імя А. Э. Даўмана прысвоена торфапрадпрыемству ў Шумілінскім раёне[2].
Зноскі
- ↑ Дауман Анс Эрнестович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
- ↑ ПОМНІК ДАЎМАНУ АНСУ ЭРНЕСТАВІЧУ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2020. Праверана 28 сакавіка 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 471.
- Даўман Анс Эрнеставіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1996. Т. 3. С. 212.
- Нарадзіліся 26 лістапада
- Нарадзіліся ў 1885 годзе
- Нарадзіліся ў Рыжскім павеце
- Памерлі 1 жніўня
- Памерлі ў 1920 годзе
- Памерлі ў Брэсцкай вобласці
- Пахаваныя ў Мінску
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Нарадзіліся ў Латвіі
- Загінулі ў Грамадзянскую вайну ў Расіі
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя)
- Удзельнікі польска-савецкай вайны
