Апанас Дзмітрыевіч Шамянкоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Апанас Дзмітрыевіч Шамянкоў
Дата нараджэння 22 лютага 1896(1896-02-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 сакавіка 1972(1972-03-08) (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Род войскаў пяхота
Камандаваў 69-я стралковая дывізія[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Суворава II ступені ордэн Чырвонай Зоркі

Апанас Дзмітрыевіч Шамянкоў (22 лютага 1896, вёска Гніліца, цяпер аграгарадок Леніна, Краснапольскі раён, Магілёўская вобласць — 8 сакавіка 1972, Масква) — Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Кіеўскія пяхотныя курсы (1919), аб'яднаную Кіеўскую школу камандзіраў РСЧА (1927), паскораны курс Ваеннай акадэміі імя Фрунзэ (1942), Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі Генштаба (1950). У арміі з 1915 г., у Чырвонай Арміі з 1918 г. Удзельнік грамадзянскай вайны. У Вялікую Айчынную вайну з 1941 г. на Паўночна-Заходнім, Паўднёва-Заходнім, 1-м Украінскім, 1-м Беларускім франтах.

Удзельнік вызвалення Украіны, Беларусі, Вісла-Одэрскай, Усходне-Памеранскай, Берлінскай аперацый. Камандзір стралковай дывізіі.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 6.04.1945 г. за фарсіраванне ракі Вісла, вызваленне горада Познань. У 1945 г. А. Д. Шамянкову прысвоена званне генерал-лейтэнанта. З 1953 г. у запасе.

Аўтар кнігі «Штурм цытадэлі» (1969).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Апанас Дзмітрыевіч Шамянкоў на сайце «Героі краіны»