Фёдар Іванавіч Куляшоў
Фёдар Іванавіч Куляшоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 чэрвеня 1913 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 снежня 1993 (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, крытык, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук (1964) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Фёдар Іванавіч Куляшо́ў[1] (18 чэрвеня 1913 — 29 снежня 1993) — вучоны ў галіне літаратуразнаўства, крытык, педагог. Доктар філалагічных навук (1964), прафесар (1965). Псеўданімы: Хведар Вясёлы; Фёдоров К.; Фёдараў К.[2]
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Вялікія Стралкі (зараз у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі) у сялянскай сям’і. Рана застаўся без бацькоў. Быў пастухом і парабкам. У 1925—1930[3] гадах выхоўваўся ў дзіцячых дамах у Бабруйску і Пірэвічах. У 1931—1933 гадах працаваў літаратурным супрацоўнікам рагачоўскай газеты «Камунар» і ўласным карэспандэнтам газеты «Савецкая Беларусь». У 1935 годзе скончыў Ленінградскі абласны настаўніцкі інстытут і працаваў выкладчыкам рускай мовы і літаратуры ў Кіраўску. Завочна вучыўся на аддзяленні мовы і літаратуры ў Ленінградскім педагагічным інстытуце імя М. М. Пакроўскага, які скончыў у 1944 годзе[3].
Па некаторых звестках, упершыню Ф. І. Куляшоў быў арыштаваны на непрацяглы час у 1935 годзе[3]. А 26 красавіка 1938 года зноў быў арыштаваны, асуджаны на 5 гадоў зняволення і знаходзіўся ў Варкутлагу[3]. Па іншых звестках, Фёдар Іванавіч Куляшоў быў арыштаваны 26 сакавіка 1939 года і асуджаны 26 мая 1939 года Мурманскім абласным судом на 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў па артыкуле 58, пункце 10 Крымінальнага кодэкса РСФСР «За захаванне антысавецкай літаратуры» (пры вобыску былі знойдзены раманы Б. Пільняка і Б. Ясенскага)[3]. 24 студзеня 1990 года быў рэабілітаваны Вярхоўным судом РСФСР[3].
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны Ф. І. Куляшоў знаходзіўся ў Растове-на-Доне і разам з сям’ёй быў эвакуіраваны ў Міяс[3]. Да лютага 1942 года знаходзіўся ў працоўнай арміі, потым працаваў настаўнікам у адной са школ Міяскага раёна[3]. З лістапада 1943 года працаваў пісарам ваенна-перасыльнага пункта ў Чалябінску, а ў пачатку 1944 года ў Чалябінскім механіка-машынабудаўнічым інстытуце выкладчыкам рускай мовы і літаратуры, у 1945—1950 гадах — у Кустанайскім настаўніцкім інстытуце[3]. У 1950—1951 гадах Фёдар Іванавіч Куляшоў займаў пасаду загадчыка кафедры рускай літаратуры Кзыл-Ардынскага педагагічнага інстытута (Казахская ССР)[3]. У 1951—1955 гадах дацэнт кафедры рускай і ўсеагульнай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і па сумяшчальніцтве — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры[4] Акадэміі навук БССР. У 1955—1961 гадах дацэнт кафедры рускай і ўсеагульнай літаратуры ў Сахалінскім універсітэце[3]. У 1961 годзе Ф. І. Куляшоў вярнуўся ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і працаваў там да 1990 года. У 1966—1969 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры, у 1985—1990 гадах — кансультант пры кафедры[3].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Друкавацца пачаў у 1946 годзе[1]. Пісаў на рускай і беларускай мовах. Займаўся даследаваннямі гісторыі рускай літаратуры XIX — пачатку XX стагоддзя. Аўтар кніг пра творчасць Г. Дзяржавіна, Я. Баратынскага, Л. Талстога, М. Някрасава, А. Чэхава, В. Верасаева, М. Горкага, І. Мележа, А. Купрына, Я. Брыля, П. Пестрака, І. Шамякіна, М. Лынькова, М. Лобана, І. Чыгрынава і інш. Пад рэдакцыяй Ф. І. Куляшова і з яго ўступным артыкулам выйшаў у Маскве збор твораў А. Купрына ў 10 тамах.
Сярод апублікаванага:
- Міхась Лынькоў. Нарыс пра жыццё і творчасць (1961);
- Твочы шлях А. І. Купрына (1963, 2-е выданне 1983—1987);
- Эцюды аб прозе — Мн., 1964.;
- Іван Мележ: літаратурная біяграфія — Мн., 1968;
- Современная белорусская проза. — М., 1970;
- Л. Н. Толстой: Из лекций по русской литературе ХІХ века (1978);
- Літаратурныя партрэты — Мн., 1983;
- У дарозе — Мн., 1988.
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]Працоўныя заслугі Ф. I. Куляшова адзначаны ганаровым знакам «За выдатныя поспехі ў рабоце ў галіне вышэйшай адукацыі СССР», Ганаровай граматай Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР, медалём «Ветэран працы», трыма граматамі рэктарата Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Зноскі
- ↑ а б Беларусь 1995.
- ↑ Куляшоў Фёдар Іванавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л Ад пастуха да прафесара БДУ // Настаўніцкая газета
- ↑ Нашы юбіляры. Фёдар Іванавіч Куляшоў Архівавана 8 кастрычніка 2022. // Электронная бібліятэка БДУ
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Куляшоў Фёдар Іванавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 409. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Куляшоў Фёдар Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 18—19. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Куляшоў Фёдар Іванавіч // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1994. — Т. 3. Івашын — Кучар. — С. 483—486. — 585 с.; іл.. — ISBN 5-85700-123-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Куляшоў Фёдар Іванавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нашы юбіляры. Фёдар Іванавіч Куляшоў Архівавана 8 кастрычніка 2022. // Электронная бібліятэка БДУ
- Эмануіл Іофе Ад пастуха да прафесара БДУ // Настаўніцкая газета
- Нарадзіліся 18 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1913 годзе
- Нарадзіліся ў Рагачоўскім павеце
- Памерлі 29 снежня
- Памерлі ў 1993 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выкладчыкі БДУ
- Супрацоўнікі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ
- Дактары філалагічных навук
- Прафесары
- Выпускнікі Расійскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Літаратуразнаўцы СССР
- Крытыкі СССР
- Выкладчыкі ВНУ Расіі
- Выкладчыкі ВНУ Казахстана
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Рэабілітаваныя ў СССР
- Нарадзіліся ў Рагачоўскім раёне