Артур Рэкхэм
Артур Рэкхэм | |
---|---|
англ.: Arthur Rackham | |
![]() | |
Дата нараджэння | 19 верасня 1867[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 верасня 1939[1][2][…] (71 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Edyth Starkie[d][5] |
Род дзейнасці | мастак, ілюстратар, перакладчык, рысавальнік |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | Віктарыянскі казачны жывапіс[d][6] |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Артур Рэкхэм (англ.: Arthur Rackham; 19 верасня 1867, Лондан, Англія — 6 верасня 1939, Сурэй, Англія) — англійскі ілюстратар, які праілюстраваў практычна ўсю класічную дзіцячую літаратуру на англійскай мове («Вецер у вербах », «Алісіны прыгоды ў дзівоснай краіне», «Пітэр Пэн у Кенсінгтонскім садзе »), а таксама «Сон у летнюю ноч» Шэкспіра і некаторыя оперы Рыхарда Вагнера. Прадстаўнік віктарыянскага казачнага жывапісу . Неаднаразова ўдастайваўся залатых медалёў на сусветных выставах . У 1914 годзе прайшла яго персанальная выстава ў Луўры.
Рэкхэм быў у першую чаргу бліскучым малявальшчыкам, аддаючы перавагу мудрагеліста выгінаючымся лініям пераплеценых галін, пеністых хваляў і чалавекападобных дрэў[7]. Яго свет насяляюць дзіўныя стварэнні накшталт гномаў, эльфаў і фей, прычым у рысах некаторых угадваецца партрэтнае падабенства з аўтарам[7]. Колеры змякчаныя і граюць падпарадкаваную ролю.
Прадстаўнік стылю мадэрн, Рэкхэм прызнаваў уплыў такіх ілюстратараў, як Джордж Крукшэнк і Обры Бёрдслі[7]. У сваю чаргу, яго ўплыў адчуваецца ў ілюстрацыях Айды Рэнтул-Аўтуэйт , першых мультыплікацыйных фільмах Дыснея[7], у фільмах Ціма Бёртана (які абраў сваім лонданскім офісам былую кватэру Рэкхэма) і Гільерма дэль Тора (які кажа, што натхняўся малюнкамі Рэкхэма пры стварэнні «Лабірынта фаўна»[8][9]).
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Arthur Rackham
- ↑ а б Arthur Rackham // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б RKDartists Праверана 19 верасня 2017.
- ↑ Digital Library for Dutch Literature — 1999. Праверана 17 верасня 2024.
- ↑ Hudson D. Arthur Rackham: His Life and Work — NYC: Charles Scribner's Sons, 1960.
- ↑ https://www.tate.org.uk/art/art-terms/f/fairy-painting Праверана 27 лістапада 2018.
- ↑ а б в г The Greenwood Encyclopedia of Folktales and Fairy Tales. Volume 3. ISBN 9780313334443. Page 802.
- ↑ Emanuel Levy . Pan's Labyrinth Brilliant Del Toro (англ.). Сайт Эмануэля Леві (18 лістапада 2006). Праверана 24 ліпеня 2022.
- ↑ Guillermo del Toro. Pan's people (англ.). «The Guardian» (17 лістапада 2006). Праверана 10 ліпеня 2022.
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 19 верасня
- Нарадзіліся ў 1867 годзе
- Нарадзіліся ў Лондане
- Памерлі 6 верасня
- Памерлі ў 1939 годзе
- Памерлі ў Сурэі
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі-ілюстратары Вялікабрытаніі
- Мастакі Вялікабрытаніі XIX стагоддзя
- Мастакі Вялікабрытаніі XX стагоддзя
- Памерлі ад раку