Арцём Аляксандравіч Васькоў
Поўнае імя | Арцём Аляксандравіч Васькоў | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
21 кастрычніка 1988[1] (32 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 165 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 62 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 22 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Арцём Васькоў (нар. 21 кастрычніка 1988, Гомель) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Гомель».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Пачынаў займацца футболам у Гомелі, пасля трапіў у мінскае «Дынама». Не замацаваўся ў мінскім клубе і адправіўся ў Латвію. У 2009 годзе аддаваўся ў арэнду гродзенскаму «Нёману», потым гуляў у Азербайджане. У 2011 годзе вярнуўся ў Беларусь, гуляў за гомельскі ДБК і «Віцебск».
У сакавіку 2012 года стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ». У жодзінскім клубе здолеў замацавацца ў аснове, звычайна выступае на пазіцыі правага паўабаронцы. Выдатна правёў сезон 2014: выступаючы на розных пазіцыях у паўабароне, забіў 6 галоў. Канец сезона 2014 вымушаны быў прапусціць з-за траўмы.
У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з аўтазаводцамі[2]. У сезоне 2015 у асноўным з’яўляўся на полі, выходзячы на замену. У студзені 2016 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[3].
Пасля зыходу з «Тарпеда-БелАЗ» некаторы час падтрымліваў форму разам з «Гомелем», але неўзабаве далучыўся да «Нёмана» і падпісаў кантракт з гродзенскім клубам[4]. У складзе «Нёмана» замацаваўся ў аснове, толькі канец сезона прапусціў з-за траўмы.
У студзені 2017 года стаў іграком латвійскага «Вэнтспілса»[5]. Дапамог камандзе выйграць Кубак Латвіі, забіўшы гол у фінальным матчы супраць «Рыгі» (2:2, пен. 6:5). У снежні 2017 года пакінуў «Вэнтспілс»[6].
У студзені 2018 года папоўніў склад дэбютанта беларускай Вышэйшай лігі — клуб «Смалявічы»[7]. У красавіку не гуляў з-за траўмы, пазней замацаваўся ў стартавым складзе каманды.
У снежні 2018 года падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[8]. У першай палове сезона 2019 звычайна выхадзіў на замену, пазней стаў пераважна гуляць за дубль. У снежні 2019 года пакінуў каманду[9] і ў хуткім часе стаў іграком «Гомеля»[10].
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Уладальнік Кубка Латвіі: 2017
Грамадзянская пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[11].
Зноскі
- ↑ Artem Vaskov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ «Торпедо»-БелАЗ продлил контракт с Васьковым
- ↑ Артём Васьков покидает «Торпедо-БелАЗ»
- ↑ Артем Васьков стал игроком «Немана»
- ↑ Артем Васьков продолжит карьеру в "Вентспилсе"
- ↑ Артем Васьков покинул "Вентспилс"
- ↑ Федянин и Васьков стали игроками "Смолевичей"
- ↑ Еще один игрок "Смолевичей" перешел в "Городею"
- ↑ "Городея" рассталась с Васьковым
- ↑ Васьков перешел в "Гомель"
- ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на афіцыйным сайце «Нёмана» (руск.)
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
- Нарадзіліся 21 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Нарадзіліся ў Гомелі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Гомель
- Ігракі ФК Гарадзея
- Ігракі ФК Смалявічы
- Ігракі ФК Вэнтспілс
- Ігракі ФК Нёман Гродна
- Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
- Ігракі ФК Віцебск
- Ігракі ФК ДБК Гомель
- Ігракі ФК Блазма
- Ігракі ФК АЗАЛ
- Ігракі ФК Дынама Мінск