Арцём Валер’евіч Белы
| Поўнае імя | Арцём Валер’евіч Белы | |||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Нарадзіўся |
28 красавіка 1997[1] (28 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
| Грамадзянства |
|
|||||||||||||||||||||
| Рост | 186 см | |||||||||||||||||||||
| Вага | 73 кг[2] | |||||||||||||||||||||
| Пазіцыя | брамнік | |||||||||||||||||||||
| Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
| Клуб |
|
|||||||||||||||||||||
| Нумар | 97 | |||||||||||||||||||||
| Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
| Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Арцём Белы (нар. 28 красавіка 1997, Салігорск) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Астравец».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец салігорскага «Шахцёра», у 2013 годзе перабраўся ў мінскае «Дынама», дзе выступаў за дубль.
З пачатку 2016 года трэніраваўся з «Іслаччу», і ў красавіку падпісаў кантракт з клубам[3]. У складзе «Іслачы» стаў выступаць за дубль. 26 ліпеня 2016 года дэбютаваў у асноўнай камандзе «ваўкоў», выйшаўшы на замену ў канцы матча Кубка Беларусі супраць калінкавіцкай «Вертыкалі» (6:1), а 10 верасня таго ж года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на поле на 8-й хвіліне пасля выдалення Канстанціна Рудзянка ў матчы супраць «Мінска» (0:4).
У сезонах 2017—2018 гуляў за дубль «Іслачы», за асноўную каманду не выхадзіў на поле. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[4].
У пачатку 2019 года далучыўся да дзяржынскага «Арсенала», дзе стаў асноўным брамнікам і дапамог камандзе перамагчы ў Другой лізе. У лютым 2020 года пакінуў «Арсенал»[5].
У красавіку 2020 года трапіў у заяўку на сезон казахстанскага клуба «Байканур»[6]. У пачатку 2021 года вярнуўся ў Беларусь, далучыўшыся да наваполацкага «Нафтана», аднак быў рэзервовым брамнікам і не з’яўляўся на полі ў Першай лізе.
У пачатку 2022 года пачаў трэніравацца з «Лідай» і ў сакавіку афіцыйна стаў іграком клуба[7]. Замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка каманды. У лютым 2023 года падоўжыў кантракт з клубам[8].
У студзені 2024 года перайшоў у «Астравец»[9].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 2013 годзе гуляў за юнацкую зборную Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.
11 лістапада 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў канцы таварыскага матча супраць Украіны.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]
Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2019
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]| Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
|---|---|---|---|---|---|
| 2014 | дубль | Дынама | 9 | −7 | |
| 2015 | дубль | Дынама | 6 | −6 | |
| 2016 | Д1 | Іслач | 1 | −4 | |
| 2017 | дубль | Іслач | 25 | −54 | |
| 2018 | дубль | Іслач | 26 | −32 | |
| 2019 | Д3 | Арсенал | 26 | −14 | |
| 2020 | Д2 | Байканур | 4 | −12 | |
| 2021 | Д2 | Нафтан | 0 | 0 | |
| 2022 | Д2 | Ліда | 23 | −42 | |
| 2023 | Д2 | Ліда | 28 | −44 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Artem Beliy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/artem_belyi/
- ↑ Вратарь Белый перешел в «Ислочь» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Букаткин, Туранок и еще пять игроков покинули "Ислочь" (руск.). football.by (7 снежня 2018). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ Дзержинский "Арсенал" расстался с голкипером Белым (руск.). football.by (27 лютага 2020). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ Заявка "Байконура" на сезон-2020 (руск.). kazfootball.kz (6 красавіка 2020). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ Белый, Копач, Рогач и Зенько стали игроками "Лиды" (руск.). football.by (24 сакавіка 2022). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ Три игрока продлили соглашения с "Лидой" (руск.). football.by (15 лютага 2023). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ Воспитанник "Шахтера" перешел в "Островец" (руск.). football.by (27 студзеня 2024). Праверана 29 студзеня 2024.