Арцём Аляксандравіч Васькоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Арцём Васькоў)
Футбол
Арцём Васькоў
Поўнае імя Арцём Аляксандравіч Васькоў
Нарадзіўся 21 кастрычніка 1988(1988-10-21)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 165 см
Вага 61 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Польшча Стылан
Маладзёжныя клубы
2004—2006 Беларусь Гомель
Клубная кар’ера[* 1]
2006 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2007—2011 Латвія Блазма (Рэзэкнэ) 36 (5)
2009   Беларусь Нёман (Гродна) 1 (0)
2009—2010   Азербайджан Алімпік-Шувалан (Баку) 12 (0)
2010   Беларусь ДБК-Гомель 10 (1)
2011   Беларусь Віцебск 21 (1)
2012—2015 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 98 (14)
2016 Беларусь Нёман (Гродна) 23 (1)
2017 Латвія Вэнтспілс 16 (0)
2018 Беларусь Смалявічы 23 (4)
2019 Беларусь Гарадзея 17 (0)
2020—2021 Беларусь Гомель 53 (19)
2022 Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 14 (1)
2022 Польшча Люблінянка (Люблін) 3 (3)
2023— Польшча Стылан (Гожаў Велькапольскі)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 20 студзеня 2023.

Арцём Васькоў (нар. 21 кастрычніка 1988, Гомель) — беларускі футбаліст, паўабаронца польскага клуба «Стылан» з Гожава Велькапольскага.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў займацца футболам у Гомелі, пасля трапіў у мінскае «Дынама». Не замацаваўся ў мінскім клубе і адправіўся ў Латвію. У 2009 годзе аддаваўся ў арэнду гродзенскаму «Нёману», потым гуляў у Азербайджане. У 2011 годзе вярнуўся ў Беларусь, гуляў за гомельскі ДБК і «Віцебск».

У сакавіку 2012 года стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ». У жодзінскім клубе здолеў замацавацца ў аснове, звычайна выступае на пазіцыі правага паўабаронцы. Выдатна правёў сезон 2014: выступаючы на розных пазіцыях у паўабароне, забіў 6 галоў. Канец сезона 2014 вымушаны быў прапусціць з-за траўмы.

У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з аўтазаводцамі[3]. У сезоне 2015 у асноўным з’яўляўся на полі, выходзячы на замену. У студзені 2016 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[4].

Пасля зыходу з «Тарпеда-БелАЗ» некаторы час падтрымліваў форму разам з «Гомелем», але неўзабаве далучыўся да «Нёмана» і падпісаў кантракт з гродзенскім клубам[5]. У складзе «Нёмана» замацаваўся ў аснове, толькі канец сезона прапусціў з-за траўмы.

У студзені 2017 года стаў іграком латвійскага «Вэнтспілса»[6]. Дапамог камандзе выйграць Кубак Латвіі, забіўшы гол у фінальным матчы супраць «Рыгі» (2:2, пен. 6:5). У снежні 2017 года пакінуў «Вэнтспілс»[7].

У студзені 2018 года папоўніў склад дэбютанта беларускай Вышэйшай лігі — клуб «Смалявічы»[8]. У красавіку не гуляў з-за траўмы, пазней замацаваўся ў стартавым складзе каманды.

У снежні 2018 года падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[9]. У першай палове сезона 2019 звычайна выхадзіў на замену, пазней стаў пераважна гуляць за дубль. У снежні 2019 года пакінуў каманду[10] і ў хуткім часе стаў іграком «Гомеля»[11]. У сезоне 2020 з 16 галамі стаў найлепшым бамбардзірам гомельскай каманды і дапамог ёй выйсці ў Вышэйшую лігу. У 2021 годзе заставаўся іграком асновы ў Вышэйшай лізе, хоць часам стаў выхадзіць на замену.

У лютым 2022 года пакінуў «Гомель»[12] і стаў трэніравацца з дзяржынскім «Арсеналам», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[13]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У ліпені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў дзяржынскі клуб[14].

У кастрычніку 2022 года далучыўся да «Люблінянкі» з чацвёртага польскага дывізіёна[15]. У студзені 2023 года перабраўся ў «Стылан» з Гожава Велькапольскага[16].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Грамадзянская пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[17].

Зноскі

  1. Artem Vaskov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.pressball.by/footballstat/artem_vaskov/
  3. «Торпедо»-БелАЗ продлил контракт с Васьковым
  4. Артём Васьков покидает «Торпедо-БелАЗ»
  5. Артем Васьков стал игроком «Немана»
  6. Артем Васьков продолжит карьеру в "Вентспилсе"
  7. Артем Васьков покинул "Вентспилс"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2018. Праверана 6 снежня 2017.
  8. Федянин и Васьков стали игроками "Смолевичей"
  9. Еще один игрок "Смолевичей" перешел в "Городею"
  10. "Городея" рассталась с Васьковым
  11. Васьков перешел в "Гомель"
  12. Футбол. "Всех обнял!" Артем Васьков покидает "Гомель(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2022. Праверана 16 сакавіка 2022.
  13. Артем Васьков стал игроком дзержинского "Арсенала"
  14. Васьков, Суша и Малащицкий покинул "Арсенал"
  15. Васьков продолжит карьеру в Польше
  16. Артем Васьков сменил команду в Д4 Польши (руск.). football.by (20 студзеня 2023). Праверана 20 студзеня 2023.
  17. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]